Cёньня пад міжнароднымі санкцыямі — 327 пасобнікаў Лукашэнкі, у тым ліку прапагандысты, судзьдзі і найбліжэйшыя кашалькі! Гэта агульная лічба людзей у санкцыйных сьпісах Эўразьвязу, Балтыйскіх краінаў, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Швайцарыі. Сёньня рэжым Лукашэнкі у сусьветных лідэрах па колькасьці санкцыяў, уведзеных супраць яго. І тут няма чым ганарыцца.
Неўзабаве колькасьць пасобнікаў рэжыму пад санкцыямі можа істотна павялічыцца. Сёньня, 8 красавіка, краіны Эўразьвязу падалі свае прапановы па 4-м пакеце санкцыяў. У панядзелак павінна адбыцца дыскусія па асобах і кампаніях, якія туды трапяць. І ўжо праз тыдзень-два санкцыі могуць быць абвешчаныя.
Паводле нашай інфармацыі, на разглядзе Эўразьвязу 197 прозьвішчаў і некалькі дзясяткаў кампаніяў. Каб санкцыі былі прынятыя, усе краіны Эўразьвязу мусяць на гэта пагадзіцца. Таму фінальны сьпіс будзе істотна карацейшы
Брусэль сочыць за судамі і рэпрэсіямі. На жаль, рэжым вырашыў пайсьці на эскаляцыю.