ЗВАРОТ з нагоды ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ ВЕЙШНОРЫІ
Шаноўныя сябры - вейшнорцы, вейшноркі, вейшнорышчы і вейшнараткі!
Сёньня 30 жніўня 2020 мы адзначаем векапомнае і дарагое нашым сэрцам Сьвята -
Дзень Незалежнасьці Вейшнорыі.
Роўна тры рокі таму генштабы РБ і РФ абвесьцілі Вейшнорыі вайну. Але мы не скарыліся і
выстаялі. Вейшнорскі Дух умацаваўся і абудзіўся па ўсім Сьвеце, а асабліва - ў шматлікіх
грамадзянах Рэспублікі Беларусь (якая мяжуе з намі ў сэрцах многіх вейшнорцаў).
І цяпер, калі тыя ж ворагі распачалі гібрыдную вайну супраць народу Рэспублікі Беларусь, у нашых сэрцах загучаў покліч да салідарнасьці і еднасьці з нашым братнім
народам.
Таму ў гэты Сьвяточны Дзень чакаем канечне ж вашыя фота з чэлэнджу (калі
атрымаецца. дык і калектыўнае), каб на іх былі бачныя сьвяточныя атрыбуты і
дзяржаўныя сымбалі Вейшнорыі (побач зь бел-чырвона-белым і/ці Пагоняй).
Дасылаем фота ў тлг-чат @vietoday з пазнакай “Вейшнорцы ў … (краіна, мясцовасьць)”.
А таксама заклікаем да змаганьня
- за волю народу Рэспублікі Беларусь (якая даўно ператварылася ў анты-рэспубліку),
- за тое, каб беларуская дзяржава зноў стала сапраўднай РЭСПУБЛІКАЙ,
у той спосаб, які цяпер дасяжны кожнаму з нас (інфармацыйны, фінансавы, асабісты
ўдзел у дэманстрацыях пратэсту, страйках і акцыях непадпарадкаваньня).
Жыве Беларусь!
Жыве Вейшнорыя ў нашых сэрцах!
---------
Дэпутаты Сойму ІІ Вейшнорыі