Урад і Сойм Вейшнорыі віншуе вас усіх із Днём Дзяржсымбаляў Рэспублікі Вейшнорыя! Год назад, 6 траўня 2018, Соймам Вейшнорыі быў зацьверджаны Закон пра дзяржаўную сімволіку Вейшнорыі, Герб, Сцяг і Гімн. На гонар гэтага свята, Урад Вейшнорыі аб'яўляе аб двух конкурсах: на найлепшае выкананне Гімна Вейшнорыі у розных стылях і на найлепшае 4-радкоўе з словамі: Вейшнорыя, вейшнорскі(ая/ое/ія), вольнасць, свабода. Свае варыянты адпраўляйце у тэлеграм @DominusMundi альбо ў афіцыйны тэлеграм-чат Вейшнорыі @vietoday і лепшыя варыянты будуць апублікаваныя на канале Viejšnoryja Today.