Raman Viečarski

@vecharsky Like 0
Is this your channel? Confirm ownership for additional features

Цікавае пытанне.
Channel's geo & Language
Belarus, Russian
Category
Blogs


Channel's geo
Belarus
Channel language
Russian
Category
Blogs
Added to index
24.04.2018 17:24
23 Apr 2018, 15:37 (1323 days ago)
Forwarded from: Стась Карпаў
Ведаеце, я шмат думаў, за што я не люблю "рускасць". Я адмыслова не пішу пра "рускіх", бо рускі чалавек можа не быць носьбітам "рускасці", але раскажу пра "рускасць" як светапогляд.
Пяць пунктаў.
Першы - гэта несамадастатковасць. Рускасць асэнсоўвае сябе выключна параўноўваючы і супрацьпастаўляючы.
Рускасць - гэта дыскурс уласнай выключнасці, адносна усеагульнай заганнасці, гэта рэфлексія на сваё успрыняцце нярускасці і таму немагчыма гаварыць пра "рускае" - нейтральна. Абмяркоўваючы рускасць ты мусіш заняць бок.

Адсюль другі пункт. Дальтанізм.
Рускасць ігнаруе наяўнасць нярускасці, да той мяжы, якая ёй патрэбна для усведамлення ўласнай выключнасць.
Рускасць імкнецца уключыць у сябе усё, што ёй не супрацьстаіць, каб апынуцца на мяжы за якой - вораг.
Таму беларусы успрымаюцца як рускія. Таму украінцы успрымаліся як рускія да пачатку вайны.
Рускасць рэагуе толькі на нянавісць да сябе. Калі рускасць дазваляе свайму носьбіту цябе любіць, - гэта значыць твая аўтэнтычнасць адмаўляецца. Беларуса любяць, бо яго - няма.

Трэці пункт. Транзітнасць. Дзе б ні знаходзіўся носьбіт рускасці, ягонае крэда "за намі Масква, адступаць няма куды".
Ён не хоча нічога ведаць пра нярускае і паўсюль патрабуе задаволіць сваё жаданне атачыць сябе рускасцю ў камфортным аб'ёме і абавязкова (гэта чацьверты пункт) - яе прэзентаваць.
Усе мы бачылі беларускія старыя храмы з прыбудаванымі да іх наватворамі залатых цыбулінаў.
Дык вось чацьверты пункт - дэманстратыўнасць, бо рускасць павінна быць дэманстратыўнай.

Адмоўная рэакцыя на дэманстрацыю неабходна як частка самой дэманстрацыі. Без адмоўнай рэакцыі дэманстрацыя не мае сэнсу: без ворага не рэалізуецца рускасць, пра што я пісаў вышэй.

Гэтая бясконцая ідэалогія змагання ідэальна акармляецца пятай уласцівасцю, пра якую ніжэй.

Апошняя, самая страшная загана рускасці - бяспамяцтва.

Вось, дапусцім, сяброўства. Што гэта? Гэта твая біяграфія - ў памяці сяброў. Сябар не абвінаваціць цябе ў знікненні залатой лыжачкі, бо ён ведае, кім ты ёсць і што лыжачку трэба шукаць пад шафай, бо ты не мог яе сцягнуць.

Рускасць запаўняе сабой памяць.

Носьбіт рускасці можа ўсё жыццё называць суседні народ брацкім (то бок - рускім) але праз некалькі дзён ужо называць яго фашыстскім (то бок нярускім). Прыпісваць яму з'едзеных ці распятых дзяцей.

Бо для рускасці нельга бачыць нярускасць, ведаць гісторыю нярускіх і памятаць гісторыю свайго суіснавання з тым, каго ты назваў нярускім, то бок - ворагам.

Я з дзяцінства памятаю гульні ў "рускіх і немцаў". Я памятаю "трус,трус-беларус". У садку немцам кожны раз назначалі мяне. У школе я за "трус, трус, беларус", трэснуў крыўдзіцеля ягоным драўляным пеналам.
Я, натуральна, не разумеў, што адбываецца і чаму я "трус", цяпер я разумею, што проста "рускасць" - яна вось такая.