Сцежкі Беларусі | Тропинки Беларуси


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Travel


Навіны вандровак, цікавыя месцы ў Беларусі, аўтарскія фота і не толькі. Па пытаннях і прапановах @valomin


Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Travel
Statistics
Posts filter


Былая ратуша ў Шклове, цяпер там гімназія.

📌 Помнік архітэктуры класіцызму
📌 Будаўніцтва: 1770—1772 гады
📌 У 1999 годзе ратуша адрэстаўравана, а гандлёвыя рады адбудаваныя наноў у 2000 г. У новым будынку размяшчаецца гімназія, а ў самой ратушы - школьны музей.
📌 Добра захаваліся падзямеллі ратушы
фота: Віктар Малышчыц

📍 54.2004, 30.2997

крыніца 🏛 @tropinki


Forward from: Пошукі старога Гомеля
Сёння крыху пошукаў старога Мазыра

Мы знайшлі мапу Мазыра 1847 года. На ім горад, які па памерах перавышаў Гомель і цалкам захаваў сваю планіроўку. На мапе пазначаныя ўсе асноўныя вуліцы і аб'екты (касцёлы, цэрквы, могілкі і астрог).

Зафіксаваная вулічная тапаніміка падказвае, з якімі гарадамі Мазыр меў найбольш блізкія эканамічныя зносіны: галоўныя вуліцы горада — гэта Кіеўская, Жытомірская і Слуцкая.

Вывучэнне мапы Мазыра паказвае незвычайную планіроўку горада: асноўнае жыццё кіпела ўздоўж Прыпяці і ў далінах паміж высокімі халмамі.

Мапа паказвае, што ядро сярэднявечага горада была цалкам зруйнаваная пад горадабудаўнічыя амбіцыі: дзясятак самых старых кварталаў Мазыра зніклі дзеля пабудовы агромістай плошчы Леніна і шырачэзнай вуліцы Савецкай ў пасляваенныя часы.

Арыгінал гэтай мапы знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Пошукі выкладаюць гэты дакумент з тым, каб вывучэнне гісторыі стала дасяжным для кожнага беларуса.


Полацк
Верхні замак, Сафійскі сабор.
На першым здымку заўважны перапад вышынь, які можа сведчыць пра рэшткі гэта абарончых умацаванняў, знішчаных у часе пабудовы мясцовай бальніцы.

1939 - 1945гг. - 2022 г

Фота 1: З асабістай калекцыі Уладзіміра Багданава. дата здымкі прыблізна 1939 - 1945гг. Фота 2: Ігар Супронёнак 2022г.

⛪️ @tropinki


#гісторыя_аднаго_гадзінніка
Менск. 10 снежня 1935 года газета Рабочы публікуе на чацвёртай паласе фота першага ў сталіцы БССР вулічнага электрычнага гадзінніка.

Гэты гадзіннік там стаяў да 1941 года, потым механізм і цыферблат ад яго былі разграбленыя ці спаленыя і да канца вайны вісела толькі мацаванне ды аправа.
Пасля разбурэння будынка і рэшткі гадзінніка былі прыбраныя, вядома.
Цікавы факт, што гэты гадзіннік трапіў на малюнак 1940-га года знакамітага мастака Анатоля Тычыны.

⏱ крыніца @tropinki


Палессе. Мядзведзічы. Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Тут можна глянуць 3Д-візуалізацыю ўнутры касцёла.

⛪️ @tropinki

609 2 18 4 49


6 last posts shown.