Сёння мы распавядзем вам пра тамнічы гурт Zet. Асаблівасцю было тое, што яны заўсёды выступалі ў балаклавах і ніхто не бачыў твары музыкаў. Ладна, Лявон Вольскі сярод іх дакладна быў🙂
Гурт быў створаны ў 2000-м годзе, часта граў на Басовішчы і выпусціў два альбомы. Трымайце падборку ад нашай рэдакцыі!
🎵 Радзіма-свабода — самая папулярная песня гурта. «Радзіма альбо смерць» — што тут яшчэ казаць? Трэба бегчы слухаць!
🎵 Калыханка — упэўнены, што пасля такой песні вы дакладна не зможаце заснуць. А як тут заснуць, калі на вуліцах танкі! Пра наркаманаў і прастытутак там таксама ёсць:)
🎵 Хлопчык — яшчэ адна песня-прарок ад Вольскага. «З кожным святам, з кожным годам усё больш ідыётаў». А песня пра тое, што хлопчыку трэба рыхтавацца жыць у краіне цудаў.
🎵 Калгас — песня была запісана яшчэ 16 год таму, але адчуванне, што гэтыя калгасы і зараз па ўсёй краіне.
🎵Анёл — дзе падзеўся наш белакрылы альбом, які ўратуе краіну? Хацелі напісаць, што гэта чарговая песня-прарок, але ці прыйшлі мы ўжо да такога стану? Лепш паслухайце самі і параўнайце!
#беларускаямузыка
Прапанаваць навіну @thisminskbot
Далучайцеся да нашых іншых сацсетак:
Instagram | Tik-Tok | YouTube | Twitter | УКантакце | Аднакласнікі | Viber | Spotify