не тое, каб я збіраўся падбадзёрваць, але скажу рэч на мой погляд бясспрэчную. для вырашэня рознага тыпу задач ёсць рознага кшталту інструменты. скажам для забівання мух - мухабойка. для колкі дроваў - сякера. для забівання цвікоў - малаток. ў тэорыі муху можна і малатком, але шанец невялікі.
штодзённая руціна - штука дастаткова простая і прадказальная таму ніякіх эксперыментаў тут не назіраецца. не думаю, што ў свеце ёсць шмат гаспадароў, якія настолькі закаханыя ў эфектыўнасць сякеры ці малатка, што вырашаюць пазбавіцца ад вілаў, рыдлёвак, альбо нават электрагенератара.
прыблізна тое самае адбываецца і з грамадствам: для маніпуляцыяў ім - патрабуюцца людзі, якія ведаюць адпаведны інструментарый.
у нашым выпадку замест профільных спецыялістаў, мы бачым адэптаў вялікага малатка.
умоўна кажучы, яны косяць траву - малатком. фарбуюць плот - малатком і прапалваюць градкі таксама малатком.
не дзіўна, што ў іх гаспадарцы ўсё пайшло па піздзе.
не разумеючы "як усё працуе", яны упэўнены, што можна ганяць варон адмудохаўшы малатком сценку хлева.
У Шрайбмана быў цікавы тэкст пра ягоную тэрміновую службу ў войску, дзе з 40 прызыўнікоў трое былі ябацькі, 14-антыябацькі і астатнія "апалітычныя".
Дык вось, штука ўся ў тым, што "баі" з боку ўлады павінны былі быць не за вуліцы, а за галовы людзей. За тыя 50%, якія ў пратэстах ніяк не ўдзельнічаюць.
Год таму цяжка было сабе ўявіць, што летам 20-га года кожны дзясяты дарослы беларус так ці інакш апынецца "на вуліцы". "Малаткаваты" гаспадар гэтага не ўяўляў таксама.
Але нават убачыўшы - ніякіх высноваў не зрабіў.
Памахаўшы малатком - ён вырашыў, што задача выканана.
Ён разагнаў мух, пераканаўшы сябе ў тым, што ад страху яны па-першае памёрлі, па-другое не распладзяцца, па-трэцяе - не вернуцца.
Праблема чалавека з малатком заключаецца ў тым, што маючы толькі малаток і разумеючы толькі малаток, ён і задачу сабе ставіць не такую, якая вырашыць ягоную праблему, а такую, якая вырашаецца малатком.