У Капылі з’явіўся мурал з выявай Алеся Адамовіча.
Гэты малюнак — частка праекту, прысвечанага славутым ураджэнцам Капыльшчыны. Ідэю рэалізуюць мясцовыя ўлады.
Праект прымеркаваны да Дня пісьменства, які ў 2021 годзе будзе святкавацца ў Капылі. Запланавана, што муралаў, прысвечаных культурным дзеячам, у горадзе будзе тры. Першыя два — Адаму Русаку Алесю Адамовічу — ужо з’явіліся. Да восені намалююць яшчэ мурал з Кузьмой Чорным.
Таксама ў Капылі з’явіцца помнік пісьменніку Цішку Гартнаму, а ў мясцовым скверы ўладкуюць «Алею пісьменнікаў». Там усталююць 17 інтэрактыўных лавак з інфармацыяй пра пісьменнікаў-ураджэнцаў Капыльшчыны.
Крыніца — @novychas