У новым будынку Беларускага дому ў Варшаве адчынілася выстава сучасных беларускіх мастакоў і дызайнераў “Абуджэнне Беларусі”, прысвечаная грамадска-палітычным падзеям, якія зараз адбываюцца ў Беларусі.
Больш фотаздымкаў тут: https://belaruskidom.eu/7300-2/
Дызайн і выяўленчае мастацтва з’яўляюцца аднымі з галоўных рухавікоў пратэсту ў Беларусі. Тысячы яскравых і эмацыйных малюнкаў, плакатаў, калажаў і твораў стрыт-арту сталі не проста адлюстраваннем беларускіх падзеяў, яны натхняюць беларусаў адстойваць свае правы, змагацца за праўду і справядлівасць.
На выставе прадстаўлены 66 прац 14-ці аўтараў: Yury Ledzian, Street Wind, Hanna Kruk, Hanna Murajda, 84n30, Anna Redko, Yana Vyrzhemkovskaya, Lilia Kvatsabaya, Marharita Tichanovič, Maxim Osipau, Alina Shulhouskaya, Gleb Kashtanov, Darya Trublina, Pasha Сas.
Пакуль адбылося адкрыццё выставы для журналістаў, але як толькі польскія ўлады зменяць абмежаванні з нагоды каронавіруса ў Варшаве, то выставу зможа наведаць кожны жадаючы.