Сябры, дзякуй за вашыя фоткі, яны такія мілыя і светлыя.
Якія ў нас навіны?
1. 16 ліпеня адбудзецца суд па заяве МНС, яны просяць канчаткова закрыць нашую краму на пр-це Машэрава, 18. Мы падрыхтавалі ўсе патрэбныя дакументы і безумоўна будзем даказваць, што ў краме не было такіх парушэнняў пажарнай бяспекі, за якія нас у тэрміновым парадку без права выправіць гэтыя парушэнні трэба было закрыць за адзін дзень. Паралельна мы напісалі ў МНС заяву, каб да нас прыйшлі і праверылі, што ўсе пазначаныя імі парушэнні мы выправілі.
2. На сайце Symbal.by мы выставілі ў продаж бел-чырвона-белыя сцягі з гербам «Пагоня». Замовіць іх можна толькі праз сайт і толькі з дастаўкай поштаю, як па Мінску, так і па Беларусі, і па свету. Пры замове ад двух сцягоў і болей — дастаўка па Беларусі бясплатная: https://symbal.by/t/bcb-sciah-pahonia-135/