Staselka


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Books


Гісторыі ад пісьменніка Кірыла Стаселькі * Падтрымаць новыя праекты на Patreon: www.patreon.com/Staselka

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Books
Statistics
Posts filter


Пазітыўны настрой, станоўчая перакананасць – гэта ўжо першы крок да лепшага. А ў цяперашнія часы асабліва важна нагадваць сабе і блізкім, што зрэшты ўсё будзе добра. Таму мы б хацелі дапамагчы вам на гэта не забывацца, падбадзёрыць вас і тых, хто навокал.

Цішоткі unisex, маюцца ва ўсіх памерах. Цяпер набыць можна са зніжкай па перадзамове.


З’явіліўся новы эпізод падкаста Малус, запрашаем слухаць на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Эпізод Паміж “нішто” і “усім”
Горад скаланула неверагодная магчымасць. Кожны цяпер можа зайсці ў адмысловы пакой ды ўбачыць тое, што знаходзіцца паміж “нішто” і “усім”. Незразумела, загадкава, але вельмі прыцягальна. Гараджане ўтвараюць агромністыя чэргі. Але ніхто ў выніку не хоча прызнацца, што насамрэч там пабачыў.
🎤 Агучваў: Сяргей Чуб

Развіццю падкаста дапамогуць вашыя лайкі, падпіскі, каменты, а таксама падтрымка праекта на 👉 Patreon або данатам.


У прынце “Сваю Асмалоўку нашу з сабой” я стылізаваў выгляд на гэты гістарычны раён зверху.

Гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, якая блізкая нашаму сэрцу. Бо, выглядае, яны блізкія таму, што тут мы пакінулі часцінку сябе — гэтымі сцежкамі хадзілі на вучобу, збіраліся з сябрамі, а тут любілі шпацыраваць з каханым ці каханай — гэтыя месцы натхняюць, з імі звязаныя дарагія ўспаміны. Мы ўжо неадрыўна звязаныя, дзе б ні знаходзіліся фізічна.

Цішоткі unisex, маюцца ва ўсіх памерах. Цяпер набыць можна са зніжкай па перадзамове.


Рыхтую для вас файныя цішоткі. І напачатку іх можна будзе набыць нават са зніжкай па перадзамове. Ужо хутка распавяду пра іх падрабязней, а пакуль падзялюся мокапамі.


З’явіліся новыя эпізоды падкаста Малус, запрашаем слухаць на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.


Эпізод «Дзірка, якая паглынула літары і яе генеалогія»
Можа падавацца, што дзірка – гэта пустэча, нішто, адсутнасць нечага. Але насамрэч звычайная дзірка можа стацца тым, што аб’ядноўвае ўвесь сусвет. …Ды гэтае апавяданне зусім пра іншае.
🎤 Агучваў: Сяргей Чуб.


Эпізод «Па баках»
Уявіце, што ў вас ёсць вельмі спецыфічная, нават непрыстойная жарсць. Немагчымасць яе стрымліваць зробіць ваша жыццё невыносным. Але… Гэтая жарсць можа і ўзвысіць вас, калі правільным чынам яе прымяніць.
🎤 Агучыла: Крысціна Дробыш


Развіццю падкаста дапамогуць вашыя лайкі, падпіскі, каменты, а таксама падтрымка праекта на 👉 Patreon або данатам.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
А вось і ў фармаце відэа пра гульню “52”

Файная гульня для самарэфлексіі ды вывучэння іншых 🪞Для тых, хто любіць разважаць ❤️ За падтрымку рэпостам вялікая падзяка і промні цяпла☀️


🔥 Стартаваў трэці сезон падкаста “Малус”

Калі пачынаў гэты праект, не мог і падумаць, што хопіць попыту і цікавасці з аднаго боку, ды энергіі, рэсурсаў, людзей з іншага боку. Але во яно як атрымалася, запускаем трэці сезон падкаста “Малус”.

Не абяцаю, што будзе чацвёрты, але ўжо цяпер вынік атрымаўся вельмі добры. Файны і якасны падкаст, з цікавымі гісторыямі, ды таленавітай агучкай актораў-купалаўцаў.

Робім гэты праект не толькі і не столькі для сябе (хоць і не без гэтага), але для вас, для тых, у каго наш праект адгукаецца, выклікае інтарэс. Цешыць, што такая аўдыторыя ёсць. То працягваем і чакаем на ваш фідбэк, меркаванні, уражанні. Гэта вельмі важна і каштоўна для нас, то абавязкова пішыце!

Калі ніколі яшчэ не слухалі выпускі “Малус”, калі ласка, далучайцеся! Вы абавязкова знойдзеце тыя, што будуць вам блізкія. А таксама заклікаю падтрымаць праект на новым этапе:
1. інфармацыйна: дзяліцеся з сябрам, рабіце рэпосты і каментуйце;
2. разавымі данатамі на ko-fi або рэгулярнымі на Patreon.

🎧 Нагадаю, што слухаць новыя выпускі можна на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.


А ў мяне для вас падарунак 🎁 Пакуль не новая кніга, ды яшчэ не новы сезон падкаста. А гульня, якая называецца “52”.

Гэта настолка, якая складаецца з 52 картак. У іх сабраныя пытанні, якія рэдка выпадае задаць сабе і якія вы ніколі не задавалі сваім знаёмым. Сярод іх ёсць і этычныя дэлемы, і філасоўскія ды псіхалагічныя пытанні, і каштоўнасныя альтэрнатывы.

Асабліва файна, што ў яе можна граць як у кампаніі з сябрамі, так і аднаму.

Ужо цяпер яе можна замовіць анлайн з любой кропкі свету. Да таго ж гульню можна набыць афлайн у крамах ці дастаўкай у Польшчы і Літве. Днямі з’явіцца і ў Беларусі, то таксама ўжо маецца магчымасць замаўляць.

Усе падрабязнасці пра саму настолку і яе замову можна знайсці ў акаўнце гульні. Запрашаю, бо неўзабаве там будуць з’яўляцца і новыя цікавосткі.

P.S. Лайк і рэпост досыць простая, але вельмі важная і каштоўная дапамога. То буду вельмі ўдзячны за такую інфармацыйную падтрымку.




Сябры, з добрымі навінамі да вас!
📖 Мае кнігі «Пімкі» і «Дзевяць жыццяў Віта Морэ» зноў з’явіліся ў продажы.

Дзе набыць?
Беларусь: KNIGER.BY (пакуль афлайн у краме, але хутка і анлайн праз сайт)
Польшча:
The Крама ў Моладзевым хабе (афлайн у краме або замовіць дастаўку)
Кнігарня ЦБС у Варшаве (афлайн у краме)
Літва: кнігарня Цэнтра беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні (пакуль афлайн у краме)

[У наступным годзе колькасць кропак, дзе можна замовіць дастаўку кніг анлайн пашырыцца]


Ці можа “звычайны чалавек” збанкрутаваць самы буйны банк у краіне? Так! Ён можа быць нават больш уплывовым за банкіраў і міністраў.

Як гэта магчыма? Слухайце ў новым эпізодзе падкаста “Малус” “Самая ўплывовая асоба” ды пагружайцеся ў свет цікавых гісторый.

🎤 Агучваў: Сяргей Чуб.

🎧 Нагадваю, што слухаць гэты і іншыя эпізоды падкаста можна на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Развіццю падкаста дапамогуць вашыя лайкі, падпіскі, каменты, а таксама падтрымка праекта на 👉 Patreon або данатам.

503 0 0 10 12

Spotify ужо падводзіць вынікі за 2023 год. Выглядае, наша каманда добра папрацавала!)

Дзякуй усім, хто быў з намі! Спадзяюся, наступны год будзе не менш плённы.


Антуражны лес, утульная палянка, дзе разгортваецца, на першы погляд, простая гісторыя. Але гэта гісторыя пра бясконцыя спрэчкі, беспадстаўныя амбіцыі, дамінаванне і інтрыгі, толькі на прыкладзе… На прыкладзе паходу ў грыбы.

🎤 Агучвалі: Алег Гарбуз і Сяргей Чуб.

🎧 Слухайце эпізод «Антонім, Багамол і Лінейка» на любой з наступных пляцовак: Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Развіццю падкаста дапамогуць вашыя лайкі, падпіскі, каменты, а таксама падтрымка праекта на 👉 Patreon або данатам.


Літаратура, якая даступна бясплатна, кожнаму і паўсюль.

Амаль два гады мы з акторамі-купалаўцамі робім праект “Малус”. Гэта падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя акторы. За гэты час ужо было створана 36 выпускаў, якія агучылі Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш.

Самае галоўнае, што гэты праект пашырае магчымасці, дазваляе атрымліваць літаратуру/ новыя апавяданні хутка, бясплатна і ў любой кропцы свету.

Складанасці, якія паўсталі ў апошнія гады перад беларускай культурай (і знішчэнне выдавецтваў, крамаў, інфармацыйных каналаў, і геаграфічнае дыстанцыянаванне па розных краінах, ды шмат іншае) далі штуршок праекту, які не толькі пераадольвае гэтыя абмежаванні, але і значна пашырае магчымасці літаратурнага прадукту.

Мы яшчэ працягваем другі сезон, але і пачынаем ужо працу над трэцім сезонам на 2024 год.

З гэтай нагоды мы шукаем патронаў, якія б маглі падтрымаць праект “Малус”. Нам вельмі важная ваша дапамога! Калі ў вас саміх няма магчымасці стаць патронам, мы будзем вельмі ўдзячныя, калі зробіце рэпост або паспрыяеце праекту інфармацыйна іншым чынам.

Стаць патронам праекта “Малус” можна на нашым Patreon , а падтрымаць данатам на ko-fi. Усе падрабязнасці (дзе і як падтрымаць праект, а на якіх платформах слухаць) па спасылцы.

❤️ Вялікі дзякуй за падтрымку!


Як звычайны пясок можа змяніць гісторыю і ўвесь свет?

Новы выпуск падкаста "Малус" раскрые таямніцу таго, як нешта непрыкметнае і паўсядзённае можа стаць самай рэдкай каштоўнасцю.

Слухайце выпуск "Лізпініум" па спасылцы ды пагружайцеся ў свет цікавых гісторый.

🎤 Агучваў: Алег Гарбуз

🎧 Нагадваю, што слухаць гэты і іншыя эпізоды падкаста можна на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Развіццю падкаста дапамогуць вашыя лайкі, падпіскі, каменты, а таксама падтрымка праекта на 👉 Patreon або данатам.


Па кнізе Пімкі выходзіў мерч для чытачоў (шоперы і кубачкі).

А цяпер для нас з Амі таксама пашылі мерч.

Дарэчы, Амі сёння споўнілася 7 годзікаў)


На падкасце «Малус» выйшаў эпізод пад назвай «Дзякуй-дзень»

Часам выпадковасць разгортваецца ў нечаканы ланцужок падзей, а мітуслівы клопат пра ўласныя інтарэсы міжволі спараджае падарунак для іншых. Гэтак, дзякуючы падобнай блытаніне, у адным маленькім горадзе з’явілася нешта вельмі асаблівае.

🎤 Агучыла: Крысціна Дробыш

🎧 Нагадваю, што слухаць гэты і іншыя эпізоды падкаста можна на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.


Развіццю падкаста дапамогуць вашыя лайкі, падпіскі, каменты, а таксама падтрымка праекта на  👉 Patreon або данатам.


❤️ І, калі ласка, не саромейцеся дзяліцца новымі выпускамі з сябрамі і ў сацыяльных сетках, а таксама ставіць лайкі і пісаць каментары. Асабліва адзначу, што камандзе падкаста надзвычай важна атрымліваць ад вас водгукі і наўпрост (пра самі гісторыі, агучку, пляцоўкі падкаста і іншыя аспекты), бо мы вельмі хочам паляпшаць яго для вас і далей.

Дзякуй Вам вялікі!


Новы эпізод на падкасце «Малус»: «Цёплы нос сабакі або шлях у вырай пачынаецца з зямлі»

Вуліца. Крама. Аўтобусны прыпынак. Дарога з працы дадому. Звычайны дзень і… Маленькае здарэнне, якое нечакана зменіць не толькі планы на рэшту дня, але і ўсё жыццё.

Часам здараецца так, што звыклая дробязь быццам шырэй адкрывае вочы і прымушае ўбачыць тое, што раней нават і не прыцягвала ўвагі ў сваёй паўсядзённай звыкласці... Такое раптоўнае «азарэнне» героя аповеда «Цёплы нос сабакі або шлях у вырай пачынаецца з зямлі» штурхнула яго на непрадказальны крок.

🎤 Агучылі: Алег Гарбуз і Крысціна Дробыш

🎧 Нагадваю, што слухаць гэты і іншыя эпізоды падкаста можна на Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Развіццю падкаста дапамогуць вашыя лайкі, падпіскі, каменты, а таксама падтрымка праекта на  👉 Patreon або данатам.

18 last posts shown.