✨Цёмны калядны кекс:
✨350г мука пшанічная
✨350г смятанкавае масла
✨350г цукар
✨75г молаты міндаль
✨6 яек
✨3 ст. л. меласа
✨2 ч.л разрыхляльнік
✨0,5 ч.л солі
✨1,4 кг фруктовая начынка
ром ці каньяк
Фруктовую начынку рыхтуем загадзя:
Я узяла па 200-300г розных сухафруктаў -
3 віда разынак, курагу, чарнасліў, журавіны, апельсінавыя цукаты і інш. ( на свой густ)
Заліваем усё гэта багацце сумессю рому (150мл), апельсінавага соку і ванільнага экстракту (25мл), і ставім у цёмнае месца на 1-2 тыдні, як мінімум (светлыя і цёмныя сухафрукты ў розныя банкі).
Сумесь спецый можна дадаць адразу, я дадавала ў цеста :
2 ч.л карыцы, 2 ч.л сухога імбіру, 2 ч.л кардамону, па 0,5ч.л духмянага перцу, гваздзікі, мушкатовага арэха, бадзян па жаданні.
Гатаванне:
1. Мяккае масла ўзбіць, яно павінна пасвятлець і стаць крэмавістым.
Працягваючы ўзбіваць, патроху дадаваць цукар.
Потым дадаць меласу, добра вымешаць, атрымаецца пышная маса крэмавага колеру.
2. Яйкі падзяліць на бялкі і жаўткі, жаўткі ўводзім па адным, узбіваючы на нізкай хуткасці.
Бялкі ўзбіць да лёгкай пены, увесці пасля жаўткоў.
3. Загадзя заліць міндаль кіпенем, потым ачысціць яго ад скуркі, падсушыць і змалоць у муку.
Здробнены міндаль змяшаць з мукой, разрыхляльнікам, соллю і сумессю спецый.
Патроху дадавайце сухую сумесь у яечна-масляную, акуратна ўмешваючы кожную порцыю.
Цеста павінна атрымацца лёгкім, далікатным.
4. Адкласці 5-6 ст. л. цеста ў міску, мы яго скарыстаем для верхняга пласта кекса ( каб сухафрукты не прыгарвалі ў час выпечкі).
5. У апошнюю чаргу ўмешваем нашу фруктовую начынку ( не забудзьцеся загадзя адкінуць сухафрукты на сіта, каб сцадзіць вадкасць).
6. Формы змазваем маслам і высцілаем паперай для выпечкі.
Цеста накладаем на 2/3 вышыні, зверху пласт адкладзенага загадзя "пустога цеста", акуратна выраўноўваем яго лапаткай ці лыжкай.
7. Выпякаем у загадзя разагрэтай да 14Огр. духоўцы 2,5-3 гадзіны ў залежнасці ад аб'ёму тэсту.
Я пякла маленькія 2.15 хвіл,
вялікія 3 гадзіны.
Гатоўнасць правяраем сухой шпажкай, яна павінна быць сухой, а кекс пры націску пруткім.
Пасля выпечкі кексы паліваем ромам ці каньяком.
Астудзіць, потым асцярожна вымаем з формаў, закручваем у паперу, потым у фольгу, прыбіраем у халаднаватае месца на паспяванне.
Перыядычна разгортваем, насычаем ромам і хаваем ад цікавых вачэй.
Вытрыманы кекс упрыгожваем глазурай (па жаданні), карамелізаванымі апельсінамі, арэхамі.
#рождественскийкекс
#рецепт_solncepek