#оффтоп
Усім падабаецца печыва Choco Pie? А ведалі што яно значыла для Паўночнай Карэі?
Экспарт Choco Pie быў вельмі папулярнай справай. Працаўнікі паўночнакарэйскай Kaesong Industrial Complex атрымлівалі Choco Pie замест грашовых бонусаў (бо грошамі выглядала б занадта капіталістычна). Да закрыцця Kaesong Industrial Complex, падчас карэйскага крызісу ў 2013 годзе, працоўныя атрымлівалі Choco Pie, якія сталі любімым снэкам у горадзе Kaesong, а таксама сымбалам капіталізму. Таксама працоўныя даволі часта прадавалі печыва на чорным рынку. У 2010-м кошт Choco Pie дасягаў 9.50$ на чорным рынку ў Паўночнай Карэі. Паміж 2008 і 2014 гадамі карпарацыя Lotte падлічыла, што яны адправілі 1.2 мільёны каробак з печывам Choco Pie.
Напярэдадні ядзерных іспытаў улады Паўночнай Карэі часова закрылі Kaesung Complex у 2013 годзе. Гэта адразала шляхі паставак Choco Pie. Кошт печыва на чорым рынку стаў яшчэ вышэй. Калі фабрыка зноў пачала сваю працу, працоўным замест печыва пачалі выдаваць сасіскі, локшыну, каву, шакалад. Выдаваць Choco Pie было забаронена. Улады Паўночнай Карэі нават заявілі, што будуць рабіць свой варыянт печыва.
Крыніца:
https://goo.gl/37phVYP.S. У Еўрыку прадаецца пад брэндам Virosco. На мой смак - херня. Шукайце альбо Orion, альбо Lotte.