бабкины валасы


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Blogs


НЕ Верым! НЕ Можам! НЕ Пераможам!

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Blogs
Statistics
Posts filter


🔥Беларуская праваабарончая супольнасць сёння прызнала Паўла Севярынца вязнем сумлення.

http://spring96.org/be/news/98161


❗️Увага, шаноўнае спадарства! Патрэбная Вашая падтрымка!
🔥Upd: 15 новых содняў (агулам лічба ў 75)


⚡️Вольга Севярынец⚡️:

Пакуль Павел Севярынец за кратамі там, тут выйшаў працяг яго раману "Беларусалім. Сэрца святла"

Мы шчыра просім у спонсараў прабачэння за затрымку - пандэмія і беларускае беззаконне перакрыла ўсе нашыя планы.

Свежыя спонсарскія асобнікі вы зможаце атрымаць ужо заўтра 2 чэрвеня па адрасе Менск, пр-т Незалежнасці, 58, павільён 333 (гандлёвы цэнтр Маскоўска-Венскі, крама Мой Модны Кут) ад 15.00 да 20.00 альбо проста праз мяне.

Важны момант: так як аўтар рамана ў дадзены момант знаходзіцца за кратамі, то зараз спонсарскі асобнік кнігі можна атрымаць без яго аўтографа. Вялікую прэзентацыю ў Менску плануем на восень і спадзяемся, што так і будзе!

У продажы ў кнігарнях кніга з'явіцца крыху пазней.

Я/Мы Севярынец!


‼️Зварот жонкі Паўла Севярынца Вольгі да супрацоўнікаў органаў з нагоды знаходжання першага ўжо болей 18-ці (!) содняў у карцары ў ЦІП'е па вуліцы Акрэсціна. Просім Вашай увагі ды перапосту!

Я/Мы Севярынец!

#СвабодуПаўлуСевярынцу #FreeSeviarynets
Вольга
Я, жонка Паўла Севярынца, якога ўжо 18 сутак ні за што трымаюць у нечалавечых умовах у карцары на Акрэсціна, звяртаюся да супрацоўнікаў міліцыі, судоў,...




⚡️Паважаныя сябры і сяброўкі!
Да нас па дапамогу звярнуліся Пінскія паплечнікі, публікуем іх тэкст-зварот ніжэй:

Дорогие друзья!!!

НКО "Полесская Доброта" на протяжении 6 лет работает на территории г.Пинска и Пинского района, оказывая помощь и поддержку уязвимым группам.

Некоторое время назад городские власти г.Пинска выселили нашу благотворительную организацию из занимаемого помещения, за неуплату непомерных коммунальных платежей, несмотря на то, что арендную плату в сумме 65 рублей мы оплачивали ежемесячно и в срок, установленный договором.
На встрече с председателем Пинского ГИК по вопросу выселения, из его уст прозвучала фраза о том, что благотворительные организации ему не нужны, так как работают социальные службы города, которые полностью справляются с проблемами города.

Просим Вас оказать поддержку нам для оказания помощи одиноко проживающим старикам в городе Пинске, которых "Полесская Доброта" обеспечивает горячей пищей ежедневно, один раз в день, на протяжении 2-х месяцев.
В настоящее время ресурсы организации исчерпаны, однако бросить, в период пандемии, наше дело и наших подопечных мы уже не имеем права!
Стариков все настоятельно просят оставаться дома, они и остаются, только кто-то должен и о них заботиться.

Номер банковской карточки 4585 2172 0486 5476 до 09/22 Alena Shymolina
или
через ЕРИП BY52ALFA30147355960060270000

С уважением, сотрудники организации "Полесская Доброта"и 15 волонтеров Полесского университета
"Из капель состоит Океан..."


Спасылкі на сацыяльныя сеткі нашых пабрацімаў:
FB - https://m.facebook.com/PolessksayaDobrota
VK - https://vk.com/club181647597

#Севярынец2020 #СЕ2020 #Пінск #дапамога #ПалескаяДабрыня




Добры дзень. Мяне клічуць Зьміцер Казакевіч. Я жыву ў Менску, працую кіроўцам. Апошнія гады я браў удзел у многіх палітычных і грамадзкіх кампаніях: Абарона Курапатаў, акцыі ў абарону незалежнасьці, падтрымка затрыманых па палітычных матывах і шмат што яшчэ.

Незалежнасьць маёй краіны для мяне абсалютная каштоўнасьць. Каштоўнасьць, за якую трэба змагацца. Менавіта таму я выйшаў на пляц Каліноўскага 7 і 20 сьнежня 2019 года.

Сістэма не пакінула мяне без увагі і ацаніла гэтыя падзеі ў 1275 і 1350 рублёў адпаведна. На дадзены момант сума абавязку складае 2135 рублёў. Судовыя прыставы пасьпелі накласьці арышт на аўтамабіль, на якім я працую кіроўцам. У любы момант машыну могуць забраць і прадаць з аўкцыёну, пакінуўшы мяне без працы.

З дапамогай гэтай машыны нам з актывістамі «Маладога Фронту» атрымоўвалася апэратыўна аб'яжджаць усе суды і РАУСʼы, знаходзіць незаконна затрыманых актывістаў, закупляць і развозіць у ізалятары перадачы і рабіць яшчэ шмат розных карысных справаў.

Буду ўдзячны кожнаму, хто зможа падтрымаць мяне ў гэтай сытуацыі.
Картка Белінвэстбанку:

5578 8433 7015 9240
До 08/23
Нумар дамовы карткавага рахунку:
91kBYN-C4FC98
Уладальнік карткі: ANDREI KAZAKEVICH

Або рахунак Беларусбанку:
BY28AKBB30140000916175610000

Гэтак жа буду ўдзячны за рэпост гэтай публікацыі:)




Forward from: Радыё Свабода — Беларусь
Як затрымлівалі Севярынца


❗️Затрымалі Паўла Севярынца пасля акцыі на Камароўцы! Людзі спрабуюць адбіць, але ціхары ў масках не даюць гэтага зрабіць.


"Так, граждане бээрэсэмовцы, простітуткі і сімулянты... Кто хочет сегодня поработать?"


Актывісты БРСМ на пікеце накінуліся на Орду: "Сколько вам платят?!" Орда не адказаў (увага!).
Папраўце мяне, калі я нешта ня так разумею. У гэты момант павінная з'явіцца міліцыя і Орду вязаць. Ён не адказаў на пытанне дзевушкі на пікеце! Дзе міліцыянт, які раптам падае на асфальт, я ў вас пытаюся? І, акрамя таго, дзе АМАП у кустах?! Гэта ж крымінал! Мала таго. Таварышы праваахоўнікі. Вы цераеце бдзіцельнасць. За канапай у Орды павінна знаходзіцца ня менш 900 тышч - і гэта адказ на пытанне, колькі яму плацяць. Толькі патрэбна тры групы следчых, абавязкова. Ператрус уначы.




Аказваецца, у Менску такую штуку робяць ) Кажуць, заўтра а 12.00 на Камароўцы можна будзе бясплатна адхапіць. Акцыя!




АДКРЫТЫ ЛІСТ ДА ХРЫСЦІЯНСКІХ ЦЭРКВАЎ БЕЛАРУСІ

Браты і сёстры!
Шаноўныя вернікі, святары і епіскапы беларускіх хрысціянскіх цэркваў!
Гэтай вясной Беларусь нарэшце прачнулася ад доўгага сну. Тысячы і тысячы людзей па ўсёй краіне выходзяць па нядзелях на цэнтральныя плошчы гарадоў і выстройваюцца ў кіламетровыя чэргі, каб паставіць свой подпіс за перамены. Па-над імі лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі Ісуса Хрыста.
Відавочна, што справа не ў "выбарах", якіх у Беларусі няма, і не ў кандыдатах. Справа ў тым, што прыйшоў час.
Звар'яцелы рэжым арганізаваў масавае заражэнне беларусаў каронавірусам. Замест прыняцця неабходных мераў і спачуванняў сем'ям памерлых правіцель пачаў абвінавачваць іх саміх і медыкаў.
Тых, хто абураўся і патрабаваў ад правіцеля нарэшце сысці – кінулі ў турмы з выкарыстаннем відавочных, нават дэманстратыўных правакацыяў.
У нядзелю 31 мая людзі выйшлі на легальныя пікеты па ўсёй Беларусі, каб выказаць пратэст.
У нядзелю 7 чэрвеня а 12.00 ва ўсіх буйных гарадах зноў пройдуць пікеты свабоды і салідарнасці са зборам подпісаў за перамены. 7 чэрвеня ў праваслаўных і часткі пратэстанцкіх цэркваў – Дзень сашэсця Святога Духа. Свята, якое яшчэ называюць Тройцай, Пяцідзясятніцай ці Сёмухай (па колькасці дзён і тыдняў, якія прайшлі з часу Ўваскрашэння Ісуса Хрыста). У каталікоў 7 чэрвеня сёлета – Дзень Святой Тройцы.
Звяртаюся да прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліта Паўла і архіепіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Святаслава Логвіна, да старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і апостальскага візітатара да грэка-каталікоў Беларусі Сергія Гаека, епіскапа Аб'яднанай Царквы Хрысціянаў Веры Евангельскай Сяргея Цвора і епіскапа Саюза Евангельскіх Хрысціянаў-Баптыстаў Леаніда Міховіча, епіскапа Аб'яднання Абшчынаў Хрысціянаў Поўнага Евангелля Леаніда Вараненкі і епіскапа Цэркваў Хрысціянаў Адвентыстаў Сёмага Дня Вячаслава Бучнева, кіраўнікоў Лютаранскай, Рэфармацкай і іншых хрысціянскіх цэркваў у Беларусі - з заклікам падтрымаць праўду, свабоду і справядлівасць у нядзелю а 12.00.
Часта вернікі і святары сыходзяць ад відавочнай патрэбы выступіць у абарону невінаватых, кажучы: "Гэта палітыка."
Сёлета нядзеля, 12.00 – гэта не пра палітыку. Гэта пра асновы хрысціянскай веры.
Праўду. Свабоду. Справядлівасць. Салідарнасць.
Калі фальсіфікуюць выбары – гэта ніякая не палітыка. Гэта махлярства, злачынства і беззаконне. Калі кідаюць у турму, збіваюць і катуюць тых, хто кажа праўду – гэта не палітыка. Гэта грубы гвалт. Калі правіцель абражае, абкрадае і падманвае цэлы народ – гэта ніякая не палітыка. Гэта тыранія і прыніжэнне чалавечай годнасці. Калі ў Курапатах ламаюць крыжы – гэта зусім не палітыка. Гэта сатанізм, які мае свае карані ў нераскаяным камунізме.
Крах камунізму ў Польшчы пачаўся тады, калі Папа Рымскі прамовіў перад мільёнамі палякаў: "Няхай сыдзе Дух Святы і адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі."
Крах камунізму ва Ўсходняй Нямеччыне пачаўся тады, калі звычайны евангельскі пастар з Лейпцыгу арганізаваў малітву за свабоду і запрасіў збірацца на яе ўсіх. Штотыднёвыя сустрэчы ператварыліся ў масавыя маніфестацыі, і праз некалькі тыдняў рэжым рухнуў разам з Берлінскай сцяной.
Крах камунізму ў Румыніі пачаўся з таго, што сям'ю вугорскага святара ў Трансільваніі выселілі са свайго дома – а ён сабраў вернікаў і маліўся за перамены.
Таму, дарагія мітрапаліты, епіскапы, бацюшкі, ксяндзы і пастары.
Хопіць маўчаць. Беларускі народ, які падымаецца, хоча пачуць ваша слова. Божае слова. Калі вы зараз змаўчыце – камяні загалосяць.
Запрашайце вернікаў пасля ранішніх нядзельных набажэнстваў – у масках, з сацыяльнай дыстанцыяй – на дазволеныя пікеты свабоды і салідарнасці.
І няхай у Дзень Святога Духа Бог прыдзе ў Беларусь. З летнім веяннем ціхага ветру. І адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі.
Жыве Беларусь – з Богам!

З павагай і надзеяй – Павел Севярынец, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.


7 ЧЭРВЕНЯ, 12.00. НАРОД, ПРЫХОДЗЬ - ЛУКАШЭНКА, СЫХОДЗЬ!

Сябры!
У нядзелю 7 чэрвеня а 12.00 па ўсёй Беларусі адбудуцца ЛЕГАЛЬНЫЯ ПІКЕТЫ ў Менску, абласных цэнтрах, гарадах з насельніцтвам больш 100 тысячаў жыхароў і некаторых райцэнтрах. Каманды зборшчыкаў подпісаў становяцца ў цэнтры горада. У вас ёсць абсалютна законная магчымасць прыйсці туды, каб сваёй прысутнасцю выказацца пра "сёмы тэрмін" Лукашэнкі, а таксама выявіць салідарнасць з Сяргеем Ціханоўскім, Мікалаем Статкевічам і іншымі незаконна затрыманымі.
Дыктатар баіцца і нервуецца. Тысячы людзей, якія 31 мая выйшлі ў цэнтры беларускіх гарадоў і сталі пад бел-чырвона-белымі сцягамі, натхнілі беларусаў па ўсёй краіне і выклікалі перапалох ды браджэнне ў шэрагах чыноўнікаў. Вынікам гэтага страху стала затрыманне некаторых лідараў і актывістаў, а таксама чарговыя знявагі на адрас народа.
Нават за апошнія некалькі дзён Лукашэнка груба парушыў Канстытуцыю і выбарчы кодэкс. Ён не мае ніякага права зноў вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах!


КНІГА "АЛЕСЬ ЧАРКАШЫН" ГАТОВАЯ!
Вялікі дзякуй усім сябрам, якія дапамагалі ў зборы матэрыялаў для кнігі "Алесь Чаркашын".
Усё. Аддаем кнігу на вёрстку.
Цяпер у кнізе ёсць і сведчанні з юнацтва Алеся - крымінальнага, нефармальнага, футбольнага. Гісторыя нешчаслівага кахання, якое прывяло Алеся да Бога. Ёсць фоты з хросту і групы праслаўлення.
Ёсць гісторыя з берасцейскім тралейбусам, кіроўца якога Алесь Чаркашын уключаў евангельскія спевы ў салоне. Гісторыя вучобы на пастара ў Херсоне, калі ягоная выкладчыца малілася: "Божа! За што мне такі вучань!.."
Гісторыя з Плошчы 2010 года. Гісторыя, як Алесь з камандай вывешваў у Берасці бел-чырвона-белыя сцягі.
Сведчанні з фронту. Падрабязнае, вуснамі сведкаў, апісанне апошняга боя і ранення Алеся Чаркашына. Ёсць расповед дзяўчыны, кіраўніцы штурмавой роты, якая начамі сядзела ў шпіталі каля Алеся, калі яму ўжо аднялі руку і пачалося заражэнне крыві.
Гісторыя пахавання (а яна была няпростая) і памяці. Спевы Алеся Чаркашына з акордамі.


Сябры!
У нядзелю 31 траўня мяне запрасілі на легальны пікет у Віцебску.
12.00, пляцоўка перад ГЦ "Піраміда" (плошча Свабоды ля Сіняга дома).
Абавязкова апранайце маскі, трымайце дыстанцыю 2-3 метры і, канечне, бярыце з сабой бел-чырвона-белыя сцягі. Няхай іх будзе шмат, і няхай чыноўнікі аблвыканкаму гэта ўбачаць.
Пагаворым пра тое, чаму ў Беларусі няма выбараў, як перамагчы пандэмію і дыктатуру, чаму ў справе пераменаў мы абыдземся без Крамля і якую краіну мы хочам бачыць.
Жыве Беларусь!

20 last posts shown.

2

subscribers
Channel statistics