Сам-насам


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Psychology


Канал пра стасункi паміж людзьмі.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Psychology
Statistics
Posts filter


Не трэба "пасылаць запыты ў сусвет". Проста працуйце дзеля людзей - гэта ж яны плацяць за вашу працу, а ніякі не сусвет.


Ніхто, ні адзін чалавек не зрабіў сябе сам. Нас робіць кожны, каго мы ўбачылі, з кім мы сутыкнуліся. Каб ацаніць уздзеянне, памножце колькасць праведзенага разам часу на сілу эмацыйнага ўражання. Гэта тычыцца і людзей, рэчаў, прыроды, надвор'я, усяго. "Зрабіў сябе сам" - гэта страх, што ты не зможаш нічога дадаць да таго, што зрабілі твае настаўнікі.


Эмоцыі - гэта каштоўна. Спаражняцца таксама вельмі каштоўна. Іншае пытанне, ці трэба рабіць гэта публічна.


Людзі звязваюцца абавязкамі. Чым больш яны павінны адзін аднаму і грамадству, тым менш у іх волі. Таму ўсё новае зараджаецца там, дзе няма чаго губляць або ёсць магчымасць не плаціць па рахунках.


Калі спытаць у тых, хто хоча кагосьці вярнуць, для чаго яны хочуць яго вярнуць, абагульненым адказам будзе «Для таго ж самага». Вось чаму ім не вярнуць. Для тых жа самых гульняў лепш новага гульца знайсці.


Парыцца з-за адносін - знак безабароннасці. А каму абарона не патрэбна, той і адзін пражыве. Вось чаму на такіх попыт большы, дарэчы.


Каштоўнасць чаго б там ні было правяраецца па даступнасці. Тое, што па-сапраўднаму каштоўна - як правіла, цалкам даступна.


Каго палохае простае, натуральнае, чалавечае, той заўсёды можа сказаць, што ён за "сапраўднае" і за "праўдзівае". І вочы патэтычна закаціць.


У стасунках людзі вельмі і вельмі часта выбіраюць з варыянтаў, кожны з якіх з'яўляецца непадыходным.


Часам мы выбіраем для адносін бяспечных людзей, якія нам па плячы, якімі лёгка кіраваць. У такіх адносінах мы таксама чамусьці вучымся - адольваць нуду, напрыклад. Ці сумаваць з камфортам.


Чалавек дзіўны не тым, што выжыве ў любых умовах, а тым, што здольны апраўдаць гэтыя любыя ўмовы. Шчыра лічыць, што яны яму падабаюцца.


Гэта любоўнае спажывецтва: партнёры разнашваюць адзін аднаго, як цесны абутак, а калі ўжо ўсё, прыйшліся адзін аднаму па назе, сталі як другая скура - зірк, гэты абутак ўжо пацёрся, разваліўся, ці выйшаў з моды. Час мяняць - і ўсё зноўку.


Часам чалавек з скуры прэч лезе ў спробах адпавядаць нейкаму ідэальнаму вобразу самога сябе, які абсалютна не цікавы іншым.


Калі ваша адкрытасць не выклікае ў адказ адкрытасці, то гэта была не адкрытасць ніякая, а распазнаны партнёрам выкрут.


Той, хто прэтэндуе на самае лепшае, часта атрымлівае самы бліскучы фейк.


Ёсць людзі "цесныя", ім нібы самім месца мала, куды там яшчэ іншых пускаць - таму яны цябе трымаюць як бы ў пярэднім пакоі. А ёсць людзі з такой унутранай прасторай, што там могуць і некалькі чалавек пасяліцца.


Каб пачаць ўставаць з каленяў, трэба яшчэ неяк знайсці ў сабе сілы падняцца на іх, а не перакочвацца з жывата на спіну ў найпаўнейшай млявасці.


Мы адчуваем пачуццё здзіўлення напалову з удзячнасцю да людзей, якія на нас не ціснуць. І цягнемся да іх.


Будзьце сапраўдныя ў рэалізацыі сваіх жаданняў - так вы, па меншай меры, даведаецеся, ці ёсць яны ў вас.


На сумнення няма попыту - іх навалам у кожнага. Купляюць пэўнасць - гэта значыць, па сутнасці, тое, чаго няма. Даражэй за ўсё плацяць за будучыню, хоць каню зразумела, што яе нiхто не ведае. У цане надзея, хоць ёй гандлююць шарлатаны.

20 last posts shown.

58

subscribers
Channel statistics