Forward from: Haradzienski
Нядаўна на Старым замку знайшлі плітку XVI ст. Варта нагадаць, што ў гістарычным цэнтры і па-за яго межамі далей можна натрапіць на міжваенны брук ці плітку. Аднак, ёсць ці былі месцы, дзе яна «схаваная». На здымку бачна, як у 1957 годзе асфальтавалі плошчу, на якой знаходзіўся стары брук. На фоне бачна Фару Вітаўта.