Forward from: Haradzienski
Наша Горадня была другой сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі і ў сувязі з гэтым фактам у нас шмат месцаў звязаных з першай беларускай нацыянальнай дзяржавай у навейшай гісторыі. Адно з іх гэта былы палац Дзяконскага/Валіцкіх каля плошчы Тызенгаўза. Менавіта тут у 1919 г. у часы БНР размяшчалася беларуская вайсковая камендатура і базаваўся Першы беларускі полк. Пазней яшчэ была беларуская гімназія. #25sakavika #ДзеньВолі #БНР #БНР102