Forward from: Haradzienski
У розных журналісцкіх матэрыялах, датычных наведвання гістарычнай Гародні, часцяком можна сустрэць сцвярджэнне аб тым, што старая забудова мяста захавалася вельмі добра, амаль цалкам. Гэты ходкі штамп нярэдка прысутнічае і ў водгуках турыстаў, што наведалі горад. На фоне, напрыклад, Брэста, дзе адбылася культурная катастрофа знішчэння царскай адміністрацыяй аднаго з найпрыгажэйшых гарадоў былога ВКЛ, Гародня сапраўды выглядае захаванай. Але дастаткова зірнуць на фота ніжэй, каб зразумець, што і страты горада над Нёманам былі жудаснымі. Прычынай жа былі не толькі войны, але і дзеянні адміністрацый дзвюх вядомых усходніх імперый - PI ды СССP.
Здымак і тэкст: Eugene Asnareuski
Здымак і тэкст: Eugene Asnareuski