ЧЫРВОНЫ БОР канал


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Чат микрорайона "Красный Бор": https://t.me/redbor_united

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Глядзім беларускі ютуб 🎦

Вітанкі, чырвонаборцы! ✋

Пару тыдняў таму з'явіўся новы сэрвіс - каталог беларускіх youtube каналаў brama.online.
Нам прыйшлося даспадобы, як ён працуе, таму горача яго прапануем!

Што вельмі зручна?
1. Вельмі проста адсочваць навінкі беларускага ютуба, у нейкім сэнсе сайт замяняе галоўную старонку youtube.
2. Фільтры для найсвяжэйшых відэа. Можна выбраць толькі беларускамоўныя відэа альбо тэму, якая вас цікавіць.
3. Сочым за новымі каналамі, якія з'яўляюцца ў каталозе, і дадаем, пра якія вы ведаеце.
4. Можна прааналізаваць гісторыю беларускага ютуба. Проста адкрыйце апошнюю старонку і паглядзіце, з чаго пачыналася беларуская медыяпрастора ў інтэрнэце. На дадзены момант наша гісторыя пачынаецца з 12.03.2007. Калі ведаеце іншыя старыя каналы, дадавайце, будзе цікава ведаць! Напішыце, калі вам будзе цікава пачытаць наш агляд на што-небудзь з гэтага каталога, — мы абавязкова зробім!
5. Для кожнага відэа генеруецца кароткі змест з дапамогай штучнага інтэлекту.

Чаго не хапае?
1. Пошуку. А было б файна, асабліва ўлічваючы наяўнасць кароткага зместу відэа, які таксама можна індэксаваць.
2. Каталога каналаў, а не відэа. Зараз можна бачыць толькі 5 новых каналаў, а было б цікава пакапацца ў поўным спісе.
3. Таймлайна для гісторыі відэа. Праглядаючы старыя відэа, з'явілася жаданне папераключацца паміж гадамі. Было б значна прасцей шукаць гістарычныя даты і падзеі ці, напрыклад, параўнаць святкаванне Новага года ў розныя гады, успомніць тое, што нас хвалявала кожны снежань за апошнія амаль 20 годоў.

У любым выпадку, ад імя ўсяго Чырвонага Бора мы выказваем шчырую падзяку аўтару партала, ён зрабіў вялікую і вельмі карысную працу. 👍

Спадзяёмся, вы таксама ацэніце новы сэрвіс. ❤️
Усім добрага беларускамоўнага аўторка ☺️


Культурніцкія падзеі на гэтым тыдні

Добрай раніцы, суседзі!
Сёння аўторак, што азначае, мы зноў у чаціку з новымі і цікавымі падзеямі (мы спадзяемся, што так і ёсць! 😇). Давайце паглядзім, куды можна сходзіць, каб не сядзець дома ў такія прыгожыя дні. ☀️

📚 Сёння, 9 красавіка ў 18.30, у музеі Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5), будзе сустрэча з народным літаратурным тэатрам “Жывое слова”.
Вас чакае мініспектакль “Лісты з "Новай зямлі” з урыўкаў паэмы, песні на вершы класіка і яго спадчыны.
Кіраўнікі тэатра Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі адабралі лісты стогадовай даўніны, якія пясняр пісаў да жонкі Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч, дзе згадваецца гісторыя стварэння паэмы “Новая зямля”.
Квіткі – 10 рублёў. Запіс па тэлефоне: (017) 270-17-02

🎶 Таксама сёння, у 18:30, у канцэртнай зале "Верхні горад" (пл. Свабоды, 23а) - канцэрт неакласікі ад Аляксея Цімоніна і Багдана Даўгялы.
Узрушаючае спалучэнне інструментаў, неверагодная энергія музыкаў дазволяць вам адчуць магію неакласікі.
У праграме:
- Ханс Цымер
- Людовік Эйнаўдзі
- Ян Цірсен
- Макс Рыхтэр

Квіткі коштам ад 18 рублёў бярыце па спасылцы (яшчэ ёсць месцы)

🎭 У чацвер, 11 красавіка ў 19:00, у музеі Якуба Коласа адбудуцца тэатралізаваныя чытанні ўрыўкаў з арыгінальнага варыянта паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”.
Квіткі коштам 20 рублёў замаўляйце па тэлефоне (017) 270-17-02, альбо праз сістэму "Аплаці".

🎶 Альбо ў чацвер можна схадзіць на канцэрт класічнай музыкі "Музычныя ілюстрацыі. Рамантыка і сучаснасць" у межах музейнага праекта "сАунд", які адбудзецца ў музеі-майстэрні Заіра Азгура (вул. Азгура, 8).
Выступаюць:
- Канстанцін Дарашэнка - альт
- Алена Кузьміч - фартэпіяна
- Юлія Казіміровіч - кантральта

Квіткі коштам 20 рублёў можна набыць па спасылцы.

Жадаем вам харошага настрою і прыемнага тыдня!


Вітаначкі!

У сённяшні дзень беларускай мовы вернемся да тэмы штучнага інтэлекту і прылад на беларускай мове.

Нядаўна выйшаў першы беларускамоўны галасавы АІ-памочнік ад каманды беларускіх распрацоўшчыкаў і мы яго ўжо паглядзелі 😊

Асістэнт поўнасцю безкаштоўны і не патрабуе рэгістрацыі. Карыстацца можна праз сайт asistent.by, тэлеграм бот, альбо праз прылады для Android і iOS. Перад выкарыстаннем можна выбраць ролю асістэнта (агульная, архітэктар, бізнэс-аналітык, фінансавы кансультант, настаўнік, праграміст і іншыя) і задаваць пытанні тэкстам альбо голасам. Адказвае бот таксама тэкстам і голасам, але галасавы сінтэз яшчэ занадта камп’ютарны. Але галоўнае, што вымаўленне правільнае, таму за гэта ўжо плюсік. 👍

Самы вялікі мінус у тым, што пакуль бот не захоўвае гісторыю перапіскі, каб даваць больш дакладныя адказы ў адпаведнасці з гісторыяй. Але са сваёй мэтай спраўляецца вельмі добра і самае галоўнае, што бот не пагаджаецца падманваць, што добра. 😇

Мы паглядзелі, у гэтых распрацоўшчыкаў ёсць і другія прылады на беларускай мове, якія вам могуць спадабацца:

⛺️ KrokApp. Персанальны аўдыягід па гарадах Беларусі. Гэта IT-платформа, якая дазваляе даведацца пра гісторыю і цікавыя факты пра гарады, а таксама здзейсніць аўдыёэкскурсію. Падрабязней на сайце krokam.com. Спампаваць для Android, iOS
⚛️ Музей НАН Беларусі, аўдыягід па музеі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Android, iOS
🏛 Бярэсце, аўдыягід археалагічнага музея. Android, iOS
🌼 Botanical Garden Minsk, аўдыягід па Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук. Android, iOS
🖨 Druk VKL пакажа Вам друкарні Вялікага Княства Літоўскага. Android
🏰 Айдыягід па Лідскаму замку. iOS, web

А для тых, хто хоча адсочваць навіны на тэму штучнага інтэлекта прапануем канал BelAI.

Падтрымліваем беларускую мову і выкарыстоўваем новыя тэхналогіі 🙏


Вітаначкі, даражэнькія!

Учора, у 106-ую гадавіну абвяшчэння БНР, па многім інфармацыйным каналам прайшла навіна аб прэзентацыі серыі з пяці аўдыякніг Васіля Быкава ад выдавецтва audiobooks.by:
«Знак бяды»
«Дажыць да світання»
«Альпійская балада»
«Мёртвым не баліць»
«Доўгая дарога дадому»

А мы зразумелі, што ўжо даўно не слухалі аўдыёкнігі і не прапаноўвалі іх вам. Таму сёння зробім невялікі агляд навін у свеце беларускамоўных аўдыёкніг 🥰

Некалькі месяцаў таму выйшла новая версія прылады "Кніжны воз" для android і ios. Гэта найбуйнейшая пляцоўка з аўдыёкнігамі для дзяцей на беларускай мове. Цяпер кнігі падзелены паводле ўзросту, з'явіўся пошук, магчымасць захоўваць улюблёныя кнігі, а таксама прылада запамінае дзе вы спыніліся. Карацей, карыстацца адно задавальненне, прапануем!

Рэгулярна выходзяць кнігі на ўжо згаданым сайце audiobooks.by. Нас зачапілі і мы ўжо дадалі ў спіс сваіх жаданняў паслухаць:
- "Ночы на плябанскіх млынах". Серыя міфаў і паданняў пра Менск. Таямнічыя гісторыі, фантастыка, прывіды. І ўсё гэта ў знаёмых мясцінах. Агучыў Алег Гарбуз
- "Трое ў чоўне, і пёс з імі". Класіка ад брытанскага аўтара Джэром Клапка Джэром. Аповесць-антыдэпрэсант, якая ўратуе вас нават у самыя халодныя і змрочныя часы. Агучыла Алеся Буландо.
- "Мужыцкая праўда". Мы ўсе ведаем пра першую беларускамоўную газету Кастуся Каліноўскага. Але хто сапраўды чытаў гэтыя гістарычныя тэксты? Сёння ў нас ёсць магчымасць паслухаць іх галасамі вядомых беларусаў: Аляксандра Памідорава, Лявона Вольскага, Русі Shuma, Уладзіміра Пугача, Мікіты Мелказёрава, Глеба Сямёнава і Дзяніса Дудзінскага.

А якія аўдыёкнігі ў апошні час слухалі вы? Дзяліцеся і дасылайце ў чацік 😇
Усім прыемнага настрою і добрага дня!


Прачынайся, Чырвоны Бор! Нарэшце настала раніца аўторка, а з ёй і дзень беларускай мовы ў нашым чаце. 🥰

Надоечы мы раілі патрапіць на святы сустрэчы вясны і Масленіцу, памятаеце? Дык вось, відаць, адзначылі іх беларусы не так актыўна, як трэба, бо пасля такой цёплай і прыемнай суботы пайшлі такія халодныя дні... 🥶
Але ж ёсць яшчэ час усё выправіць! Літаратурны музей Петруся Броўкі прапануе далучыцца да іх на гэтым тыдні ў чацвер, каб справіць сапраўднае гуканне вясны. Добрая магчымасць навучыцца спяваць такія абрадавыя песні!
Музей знаходзіцца па адрасу вул. Карла Маркса, 30, кв. 4 (гэта каля Мастацкага музея). Там працуюць сапраўды добрыя экскурсаводы, а таксама ёсць магчымасць прыгожа сфатаграфавацца на фоне цэнтра Мінска. 😍

📅21 сакавіка
🕕а 18-й гадзіне
💸Уваход для студэнтаў і школьнікаў – 3 р.
Для дарослых – 6р.


Добрай раніцы, суседзі!

Пакуль вы прачынаецеся, мы нагадваем: сёння аўторак, а таксама чарговы дзень беларускай мовы ў нашым чаце. 😉
Так цяжка вяртацца да працы пасля трох дзён адпачынку! Каб гэты дзень прайшоў трошкі лягчэй, мы падрыхтавалі для вас неблагія жарты. Калі нейкі з іх падаруе вам успешку, то мы не дарма іх шукалі! 🥳

Дзяліцеся сваімі ўлюблёнымі жартамі і мемамі, зробім гэты тыдзень больш прыемным. 😊


Вітаначкі сябры і сяброўкі!

Як у вас настрой? Ужо адчуваеце подыхі вясны ці яшчэ не? Ужо зусім хуценька нашае наваколле зменіцца і дабавіцца шмат новых колераў. 🌱🌼
Пакуль сама прырода на спяшаецца прачынацца, таму яе трэба пачынаць гукаць! А дзякуючы нашым жанчынам, усе мы зможам адчуць подых кветак 💐 і ў нас будзе тры выходных!
Гэта вельмі добрая нагода выбрацца з дома.

Таму сёння мы вырашылі падрыхтаваць некалькі карысных парад каб лепш правесці святочныя выхадныя 🤗

Дзе набыць кветкі?

Лепей шукаць загадзя. Паглядзіце на куфары альбо ў тэлеграм. зараз шмат паведамленняў аб продажы кветак. Не пакідайце на апошні дзень!

Куды паехаць?

1. У Вялікім Княстве Сула цікава заўсёды! А 9 сакавіка парк гісторыі запрашае на "Шчодрую Масленіцу". Арганізатары абяцаюць шмат гульняў і забаў, смачнай ежы і падарункаў. Самыя спрытныя могуць паспрабаваць сябе ў розных спаборніцтвах: баі мяхамі, перацягванне канатаў, “Масленічны слуп” і не толькі. Самае цікавае застанецца тым, хто прыедзе на свята!
Дарэчы, мы прапануем падпісацца на іх тэлеграм канал, каб не прапускаць навіны і атрымліваць смакату вось ад такіх вось пастоў

2. У музеі народнай архітэктуры і побыту 9 сакавіка вас чакае абрад "Немку носім, сала просім" прысвечаны масленічным традыцыям у розных вёсках Беларусі, а 10 сакавіка адбудзецца святочная мерапрыемства "У вясны – дзявочы голас".

3. Да 7 красавіка 2024 у гісторыка-культурным музеі "Заслаўе" будзе праходзіць персанальная выстава Веры Перміновай ўпрыгожванняў з бісеру "Гарлячкі. Стыль і традыцыя".

Зіма скончылася, хадзем на вуліцу, там зараз прырода прачынаецца і кожны дзень нешта новае! А прырода ў нашай краіне вельмі багатая і разнастайная, як наша мова і культура. ❤️


Добрай раніцы, Чырвоны Бор!

Вось неяк незаўважна каляндарная зіма падыходзіць да свайго канца, таму сёння мы праводзім апошні беларускамоны аўторак за гэты люты. Працяг будзе ўжо ў сакавіку! 🌷
Усім нам хочацца пісаць граматна і паказваць сябе знаўцамі мовы, але памылкі — это важная частка навучання. Магчыма, нехта з вас памятае, як нават у тэстах мы дапускалі памылкі... 😅 Не пісаць на ўзроўні філолага — гэта цалкам нармальна. Кожны раз падчас напісання тэкстаў нехта з адмінаў дапускае памылкі, але іншыя адміны яго правяраюць, бо гэта цудоўна, калі ёсць каму падказаць. Мы вырашылі падрыхатаваць невялічкі тэст на правапіс, каб праверыць вас і астатніх адмінаў таксама.

'https://t.me/redbor_united/28879/30577' rel='nofollow'>Пытанне 1
'https://t.me/redbor_united/28879/30578' rel='nofollow'>Пытанне 2
'https://t.me/redbor_united/28879/30579' rel='nofollow'>Пытанне 3
'https://t.me/redbor_united/28879/30580' rel='nofollow'>Пытанне 4
'https://t.me/redbor_united/28879/30581' rel='nofollow'>Пытанне 5
'https://t.me/redbor_united/28879/30582' rel='nofollow'>Пытанне 6

Будуць у вас усе адказы правільныя ці далёка не ўсе — гэта не важна, вам шчыры дзякуй ужо толькі за ўдзел у нашых актыўнасцях. 🤗


Добрага аўторка, даражэнькія суседзі!

Сёння мы будзем зноў размаўляць пра кіно. Беларускае незалежнае кіно, зробленае беларусамі, якое можна безкаштоўна паглядзець анлайн на сайце vodblisk.northernlightsff.com

VODBLISK - анлайн-кінатэатр, створаны камандай кінафестывалю «Пайночнае ззянне». Цяпер у анлайне можна глядзець беларускае сучаснае незалежнае кіно — і ігравыя, і дакументальныя стужкі.
У 2024 годзе VODBLISK бясплатны для карыстальнікаў з Беларусі.

Як глядзець?
1️⃣ Адкрываем старонку рэгістрацыі і ўводзім імя, пошту і пароль.
2️⃣ Адкрываем медыятэку і глядзім фільмы.

Што паглядзець?
На сайце ёсць фільмы, знятыя на розных мовах: беларускай, рускай, ангельскай, польскай і іншых. Але нават калі фільм на замежнай мове, то можна ўключыць субцітры.

Мы зрабілі шорт-ліст фільмай менавіта на беларускай мове, але прапануем звярнуць увагу і на іншыя, бо ўсе яны былі зроблены нашымі землякамі 🤗

📺 Возера радасці
Фільм, які трапіў у лонг ліст прэміі Оскар.
У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.

📽 Summa
Маладая беларуская мастачка стамілася ад руціны паўсядзённага жыцця. Марыя пакідае мужа ў Менску і зноў адпраўляецца ў Мачкова Руда ў Польшчы. Яна апынаецца ў казачным месцы сярод некранутых балот. Там стары польскі мастак Анджэй Струміла жыве ў адзіноце ў сваім маёнтку. З кожным днём іх сяброўства і сімпатыя растуць. Іх аб'ядноўваюць сумесная праца, шчырыя гутаркі і мастацтва. Так фармуецца моцная сувязь паміж імі. Гармонію парушаюць пастаянныя званкі ад мужа мастачкі, які патрабуе, каб яна вярнулася дадому.
Ідылія можа разваліцца ў імгненне вока..

🎬 Чыстае мастацтва
Маляры ЖЭСу Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на сценах Менску надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя квадраты. Натхнёны яркімі фігурамі мастак – абстракцыяніст Захар Кудзін, выходзіць на гарадскі пленэр. Зацікаўленыя мінакі, спрабуючы інтэрпрэтаваць творчасць Захара, выказваюць сваё меркаванне не толькі пра мастацтва. Назіраючы за нараджэннем арт-феномену, фільм з іроніяй і любоўю паказвае сучасную Беларусь і ўздымае пытанні, актуальныя не толькі для нашай краіны.

Прыемнага прасмотра!


Добрага аўторачка, Чырвоны бор!

Жадаем, каб і раніца, і ўвогуле ўвесь дзень склаўся ўдалым. Мы ўжо даўно заўважылі, што надзейна дапамагае прыцягнуць удачу напісанне каментароў у нашым чаце па-беларуску, вы паспрабуйце. 😉

А зараз адцягніце дзетак ад экранаў, бо мы зараз напішам пра кантэнт 18+ з прычыны заўтрашняга дня святога Валянціна!🍆🍓
Блогерка Pakrysie зрабіла летась даволі далікатны пост-размоўнік на тэму "Каханне й сэкс". Там фразы і для заляцанняў, і для больш шчыльных стасункаў. 😏 Чытайце, пакуль ёсць магчымасць! 😄


Добрай раніцы, сябры!

Мы вяртаемся з традыцыйным паведамленнем у беларускамоўны аўторак! ❤️‍🔥

21-га лютага будзе міжнародны дзень роднай мовы. Як вы збіраецеся яго святкаваць? Магчыма гэта добрая нагода, каб паўдзельнічаць у нейкай культурніцкай падзеі? Неабавязкова ў гэты самы дзень, але ж падтрымаць беларускую культуру і паспрабаваць нешта новае. ❤️

Мы вырашылі пашукаць варыянты куды можна схадзіць.

1️⃣ Вельмі шырокі выбар у тэатры беларускай драматургіі (РТБД). Увесь люты тэатральныя пастановы на самы розны густ, але вольных квіткоў не так і шмат, на 21-га квіткоў наогул не засталося. Застаецца толькі прымяняць хітрыкі. Напрыклад, на kufar зараз ёсць тры квіткі на "Карней" 8-га лютага.

2️⃣ У тэатры юнага гледача 18-га лютага можна паглядзець "Добрай раніцы, Званочак!", 24-га лютага "Вясёлы Роджар", а 13-га сакавіка адбудзецца спектакль "Дзiкае паляванне караля Стаха".

І.... гэта ўсё! 😢 Нажаль, знайсці беларускамоўныя мерапрыемствы, нават на дзень роднай мовы, не так і проста. Напрыклад, на relax.by па фільтру "Дзень мовы" наогул нічога беларускамоўнага на люты няма! Можа яшчэ што-небудзь з'явіцца, таму прапануем адсочваць і дзяліцца спасылкамі на мерапрыемствы. Але 2 гады таму мы рабілі падобную падборку беларускамоўных спектакляў і выбар быў значны больш. Відавочна, што беларускай мовы ў Беларусі становіцца ўсё менш.

Можа мы што прапусцілі? Пішыце ў чацік!
Абдымаем вас, нашыя даражэнькія 🤗


Прачынайцеся, чырвонаборцы, ужо наступіла раніца аўторка! ❤️

Самы час узгадаць, што менавіта ў гэты дзень тыдня мы робім дзень беларускай мовы ў чаце. 😉
Ці сустракаліся вы з тым, што рэчы, якія лічацца дзіцячымі, могуць быць дужа цікавымі і для дарослых? Вось такі стэрэатып мы і паспрабуем сёння пахіснуць на прыкладзе прылады "Кніжны воз". Мы ўжо, здаецца, не раз пра яго пісалі як пра добры выток аўдыяказак для дзетак. Але ж там ёсць шмат кантэнту, які будзе цікавым падлеткам і дарослым. 😨 Гэта...

📚 "Эцюд у пунсовым", "Знак Чатырох" і "Сабака Баскервіляў" Артура Конан-Дойла пра прыгоды Шэрлака Холмса
📚"Калядны харал" Чарлза Дыкенса (калі вы вось толькі вырашылі прыбраць ялінку, і вам патрэбна нешта такое шыкоўнае ўключыць на фоне)
📚 "Пляменнік чараўніка", "Вядзьмарка і Гардэроб", "Конь і яго Хлопчык" з цыкла "Хронікі Нарніі" Клайва Льюіса (каб ўзгадаць ці нарэшце пазнаёміцца з гэтай знакамітай серыяй)
📚 "Замак Отранта" Хораса Ўолпала
📚 Дзьве (!) агучкі "Ладдзя роспачы" Уладзіміра Караткевіча (каб адчуць надзею, калі яе страцілі)

Гэта далёка не ўвесь спіс, з усімі аўдыякнігамі можна пазнаёміцца на сайце "Кніжнага воза" ці праз прыладу для смартфонаў. Спадзяемся, што вы знойдзеце для сябе нешта цікавае.



13 last posts shown.