РБ к пиву


Channel's geo and language: Belarus, Russian


РБ к пиву — это:
• попытки пошутить и поразмышлять
• контент с пометкой «Сделано в Беларуси», который админ находит смешным и интересным
• то, чем можно "закусить" в конце дня

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Statistics
Posts filter


Прыемна асэнсоўваць, што я ўжо ўвайшоў у беларускую гісторыю)))


Пад вірусны трэк “Можно я с тобой?” запісаў некалькі прыколаў, але мой самы любімы пра “гонку на лафетах”. Лічу відос максімальна недаацэненым)))


Каб не казалі, што відосамі пад трэк “Далась тебе вот эта Польша?” я толькі крытыкую Польшчу 🇵🇱


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Аляксандр Рагачук, калі ў 2020-м выйшаў да пратэстоўцаў і прапанаваў разам пракрычаць “Лучше Бреста нету места!”


Vugar будзе і ў Кракаве. 16 траўня пагутарым з Ідракам і там.

Квіткі на “Гутаркі”


Эксклюзіўны кантэнт для тых 16 чалавек, што паставілі палец уверх. Такі я фаловерфрэндлі чалавек.

У інсце, дарэчы, выйшаў новы відос пад гэты трэк. І там ёсць мая сабачка.


Гэта ўжо другая сустрэча са сведкамі Іеговы ў Польшчы. Папярэдні дыялог быў такім:

— Ці ведаеце, дзе знаходзіцца ваш дом?
— У Беларусі...
[цяжка дыхаю]
— Не, у сэрцы ў Ісуса!

Хацеў па прыколу запытацца, ці можна там легалізавацца? Але сваечасова зразумеў, што гэта скончыцца запрашэннем далучыцца да іх.


На вуліцы падышоў сведка Іеговы.

— Ці ведаеце вы, як дамагчыся міру на Зямлі?
— Вядома, ведаю: забіць Пуціна!


Адышоў ад яго на некалькі метраў і шчыра пашкадаваў пра свой адказ. Трэба было дадаць: “... і Лукашэнку”.


Музыкам з Nizkiz прысудзілі хатнюю хімію”. Яны ўжо дома ❤️


Хацеў пад песню “Далась тебе вот эта Польша?” зрабіць такі ж відос пра аборты. Маўляў, “Калі захацеў зрабіць аборт, але ўзгадаў, што ты ў Польшчы”.

Цікавіць вашае меркаванне:

💩 — гэта перабор
👍 — гэта перабор, але рабі!




Стан беларускай эканомікі: пагутарыць пра яе на ютуб-шоу запрашаюць МЯНЕ!

З іншага боку: я — беларус, таму ўмею эканоміць. Усё лагічна))


13 год таму адбыўся выбух у мінскім метро. У выніку тэракта загінулі 15 чалавек…

Праз 8 год гісторыя атрымала нечаканы і крынжовы працяг. Схадзіў на спатканне з… крыміналісткай-хіраманткай. Па яе словах, менавіта яна працавала над справай Канавалава і Кавалёва, якіх прызналі вінаватымі, а пазней і расстралялі.

Распавядаў пра гэта тут


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
«Далась тебе вот эта Польша?»

Відос з гэтым трэкам трошкі завірусіўся ў інсце і ціктоку. І там, і там у каментах пытаюцца “Што за трэк?” і “Дзе паслухаць цалкам?”.

Адказваю: напісаў яго штучны інтэлект, а я спампаваў адсюль.

P.S.
Прыемна асэнсоўваць, што ябацьку-сонграйтэршу Ганну Сялук можа замяніць не толькі ХЗ*, але і ШІ.

* — хто заўгодна


Ёў! Гэта Міхась Ільін.

Магчыма, вы мяне ведаеце па твітару.
Магчыма, па рылзам ў інсце ці @m_for_mixacb' rel='nofollow'>ціктокам у ТікТок.
Магчыма, былі на маіх жывых стэндап-выступах.
А можа бачылі ў @czarhovypadkast' rel='nofollow'>ЧАРГОВЫМ ПАДКАСЦЕ.
Ці памятаеце па стрымах на @euroradio

Так ці інакш, вітаю вас на "Неэкстрэмісцкім канале Міхася Ільіна"! Тут будуць як жарты, так і тое, што не ўвайшло ў іншыя сацсеткі.

Падпісвайцеся! Суд Чыгуначнага раёну Гомеля не супраць (пакуль што).

15 last posts shown.