«Не палітызуйце гэтую сытуацыю вакол мяне. Тут няма ніякай палітыкі. Гэта быў мой неабдуманы крок», — Генэральная пракуратура выклала відэа зь лекарам, якога затрымалі за публікацыю зьвестак пра стан Рамана Бандарэнкі ў лякарні.
«Мая памылка. Я паддаўся на ўгаворы дзяўчыны, якая прадставілася журналісткай, і перадаў ёй інфармацыю з мэдычнай дакумэнтацыі. На мяне тут не аказвалі ніякага ціску. У мяне ёсьць адвакат, якога я выбраў сам і хачу, каб ён абараняў мае інтарэсы».