#Працытуй

@pracytuji Like 0

Канал прысьвечаны людзям, словы якіх, паўплывалі на жыцьцё іньшых.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Quotations


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Quotations
Added to index
05.11.2017 17:47
23 Jan 2018, 11:54 (1463 days ago)
Цецярук, цецярук, дзе твая цяцера? – Мая цяцера цецераняткам цеста месіць.

Дзятлы дзюбамі дзяўблі дрэва.

Кулік ды чайку схапіў за чубайку, а чайка кігіча: "Ды згінь ты, куліча!"

Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаворваў, ды загаварыўся.

Фарсун фарсіў у фіялетавым фраку і фетравым капелюшы.

Фламандзец і фламандка сфатаграфаваліся каля фламінга.

Чакала чайка чаянят, ручай чакаў ручаянят.

Ходзіць чапля на балоце, чачотка ў чароце, а чубаты чачот топча, топча агарод.

Талерка з траўлера "Таўлер" каштуе талер. Талер каштуе талерка з траўлера "Таўлер".

Жалеза выжалезавалася.

Скорагаварун скорагаварыў, выскорагаворваў, што ўсе скорагаворкі пераскорагаворыць, перавыскорагаворыць, але, заскорагаварышыся, выскарагаварыў, што ўсе скорагаворкі не перагаворыш, не перавыскорагаворыш.

Пільшчыкі-пілавальшчыкі пілавалі піламі. Пілавалі, перапільвалі, паперапільвалі


#хуткамоўка
❤ 3
💔