Танк з тракамі, трактар з коламі,
Танкі на траках, трактары на колах [т,к]
Слухаў не даслухаў, даслухаў, пераслухаў, а пасьля даслухоўваў ды пераслухоўваў [с,л,х]
Сьпярша спытаў, потым запытаў, пасьля перапытаў, аб чым спытаў сьпярша, запытаў потым, перапытаў пасьля [с,п]
Як намаляваць у момант маладога маманта, калі малады мамант у момант не малюецца [м]
Мастак маляваў, маляваў, як вымалёўваў, так перавымалёўваў, калі ня так маляваў, вымалёўваў, перавымалёўваў [м,л]
Чытай, чытай, сьпярша прачытай, яшчэ раз перачытай, пасьля раскажаш, аб чым чытаў, што прачытаў, колькі разоў перачытаў [ч,т]
#хуткамоўкі