Сьв. Хлеб
Forward from: Наша Ніва
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Верка Сярдзючка праспявала хіт Тыктока пра Сцяпана Бандэру
Сёння з’явіўся эпізод запісу навагодняй праграмы «Дызель Шоу», на якім украінскі шоўмен і спявак Андрэй Данілка, вядомы як Верка Сярдзючка, спявае песню «Бацька наш Бандэра».
Данілку дапамаглі бэк-вакалісты, а гледачы падтрымалі песню апладысментамі.
Песня пра Бандэру стала хітом у Тыктоку восенню 2021 года пасля таго, як відэа падлеткаў са Львова трапіла ў эфір расійскіх прапагандыстаў. Гэта толькі паспрыяла яе папулярнасці.
Данілка пасля патлумачыў выкананне хіта сацсетак ягонай папулярнасцю.
«Гэта была імправізацыя. Не трэба выдумляць тое, чаго няма. Гэтая песня ў той момант, калі запісвалася «Дызель Шоу», была віруснай і папулярнай у інтэрнэце. Я ўспрымаю яе як проста песню, і не больш за тое», – сказала Верка Сярдзючка.