Песнi ПЕРАМОГI


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Внукам партизан посвящается...
Списки песен:
t.me/pobeda_belarus/163
t.me/pobeda_belarus/308
t.me/pobeda_belarus/568
t.me/pobeda_belarus/730
t.me/pobeda_belarus/940
Предложения, пожелания, дополнения, музыку и т.п. присылайте в чат:
@pobeda_belarus_chat

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Max Ščur - Дваццаты год
- на матыў аднайменнай песнi з к/с "Зеленый фургон"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: Максiм Дунаеўскi
https://youtu.be/IDt_z518ZV8

👉🏻 слова и музыка тут

📜 полный список песен


Max Ščur - Дваццаты год
- на матыў аднайменнай песнi з к/с "Зеленый фургон"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: Максiм Дунаеўскi

Абвесткі Тэлеграм-каналаў,
Абрыўкі блогерскіх пастоў,
Разбой амонаўскіх амбалаў
І зборы лысага ў Растоў.
Магчыма заўтра імя Нехта
Насіцьме гродненскі “Азот”,
//А дзядзя Саша тры працэнта// 2 разы
Гуляць адправіцца за дрот.

Прыпеў:
Дваццаты год, дваццаты год –
Пара надзей, пара турбот.
Дваццаты год, дваццаты год –
//Цяпер мы ведаем, хто ўрот,// 3 разы
– А хто не ўрот!

Ніхто ня верыў у Сьвятлану,
Ніхто ня верыў у людзей,
Усё ішло паводле пляну,
Ды мы зьмянілі курс падзей.
Яшчэ гісторыю мы пішам,
Але скажу вам напярод:
//Краіна ўжо ня будзе іншай,// 2 разы
Як паказаў дваццаты год.

Прыпеў

Ня вер дзяржаўнай прапагандзе,
Няма фашыстаў сярод нас.
Наш ідэал Махатма Гандзі,
А іхны – залаты ўнітаз.
І ім не зразумець ніколі
Сэнс словаў “годнасьць” ці “народ”,
//Ды скора сядзе Папаколі,// 2 разы
Ці назаўжды, ці ў верталёт.

Прыпеў

👉🏻 видео тут

📜 полный список песен


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Харди-Гарди - Зоркi на пагонах
https://youtu.be/6iuCFpT4TxQ

👉🏻 слова и музыка тут

📜 полный список песен


Харди-Гарди - Зоркi на пагонах

Зоркi на пагонах - як яны ня коляць
У час, калi ў астрогах аб Радзiме моляць.
Дзеўчыны ды хлопцы ў кратах за свабоду
Мараць бачыць сонца для свайго народу.

Сваякi-ваякi, сталi вы чужыя,
Нiбы ваўкалакi. Няўжо ж вы сляпыя?
Дзе згубiлi годнасць афiцэры ў масках?
Б'еце за лагоднасць - вось уся ваша ласка.

Вадамёты, кулi, здзекi i ахвяры,
У роспачы матулi, ураз сiвымi сталi,
Стыне кроў у жылах ад байцоў АМАПу,
I на белых крылах чырвянеюць латы.

Не загоны хана ў мiрных беларусаў,
А з-пад балаклаваў чуць усмешкi з бусаў.
Ды схавалi твары вы пад чорнай меткай,
Бо на ўсiм абшары часам стане сведкай.

Што зрабiлi з вамi? Як аднялi веру,
Каб вы катавалi свой народ ды ўмерлых?
Хай жа ўвек ня змоўкнуць гукi думкi сэрца,
Бо аднойчы знойдуць шлях да iншаверца...

// Жыве Беларусь! Жыве Беларусь!
Жыве i будзе жыть вечна! // - 5 разоў

👉🏻 видео тут

📜 полный список песен


Перемен! - Юлия Новоселова
https://youtu.be/ij0_KZy1bW4

👉🏻 слова и музыка (оригинал) тут,
варианты музыки
симфонический оркестр | инструментал | Dj_Vini | Звери | Надежда_Кадышева | флейта | фортепиано_Alexeev
белорусские варианты: гусли | гитара
варианты видео: Цой | симфонический | гусли | гитара | Годна | флейта | фортепиано_Ratovich | фортепиано_Alexeev
фонограммы: музыка тут и тут, видео тут

📜 полный список песен


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Прыпеўкі NEWS: новости 4-5 ноября с TUT.BY
- аўтар: Кірыл Данько; рэдактар: Макс Шчур
- выканаўцы: Кірыл Данько і Ганна Грабеньчыкава
https://youtu.be/rRFKQ90BSng

👉🏻 слова тут, музыка тут

📜 полный список песен


Прыпеўкі NEWS: новости 4-5 ноября с TUT.BY
- аўтар: Кірыл Данько; рэдактар: Макс Шчур
- выканаўцы: Кірыл Данько і Ганна Грабеньчыкава

👉🏻 слова тут, видео тут

📜 полный список песен


Прыпеўкі NEWS: новости 4-5 ноября с TUT.BY
- аўтар: Кірыл Данько; рэдактар: Макс Шчур
- выканаўцы: Кірыл Данько і Ганна Грабеньчыкава

Добры вечар! У эфiры навiны.

Цi Луку ўжо пасадзiлi?
Што пляце Саўбяс з Кабмiн?
Каб узнаць, TUT.BY адкрылi -
Дрэнна стала ад навiн.

Губернатар Лукашэнка
Вове Пуцiну званiў.
Як падлетак, адчытаўся,
Што ён еў i што рабiў.

Лукашэнка ўзнагароды
Генералам раздае.
Чым далей ты ад народа,
Ты больш зорак на табе.

Гайдукевiч кажа: фэйкi -
Усё, што пiша Iнтэрнэт.
Прафсаюз таго ня ведаў -
Фэйк прызнаў за свой праект.

Не хапае ў бюджэце
Два мiл'ярды ўжо амаль -
Дактарам заплацiм бульбай,
А мянтам дамо мядаль.

Запусцiлi ў Аўстраўцы мы
Першы наш энэргаблок.
Як мiл'ярды будзем сплочваць,
Як Лiтва не купiць ток?

Ведалi АМАП-вар'яты:
Хворы я - нi дасьць, нi ўзяць,
Калi едуць з аўтаматам
З пута лентачкi здымаць.

Паказаў iнспектар ў школе,
Хто герой, а хто - зладзей:
З матам i без аўтамата
Выйшаў ён супраць дзяцей.

Не па фiльмам будуць дзецi
Ведаць, хто такi фашыст.
Не жадаюць МУС атвецiць
За псiхалагiчны цiск.

У Мазыры хлапцоў схапiлi,
Што шпулялiсь у аўтазак.
Двое - гэта ж ужо группоўка,
Камень - гэта ўжо тэракт.

Пасадзiдi футбалiста
Не на лаўку запасных -
23.34,
Футбалiст - ня хакеіст.

Узялi віяланчэліста,
I харыстаў узялi.
Кожны, хто таленавiты, -
Той заўжды супраць Лукi.

Выйшла пагуляць Аксана
З сынам ў сваiм двары -
Сын застаўся сам, без мамы,
Маму забралi мянты.

Колькi гэтаму абсудру
Быць на нашае зямлi?
Крвасмокаў i паскудаў
Трэба гнаць, каб кроў ня нялi.

Прачыталi мы навiны
I пераказалi вам.
Як такi фармат вам новы?
Водгук свой пакiньце нам.

👉🏻 музыка тут, видео тут

📜 полный список песен


Як ты мне брат, чаго мне бегчы?
- слова: @darja.pro
- фото: @vadikmartynchuk

Як ты мне брат, чаго мне бегчы?
Ды я ж не вораг, зразумей!
Навошта вас піхаюць у плечы
Жанчын пужаць і так далей?

Навошта біць дзіця малое,
Навошта забіраць наш сцяг?
Вам не даруюць то былое –
Ідзём за праўдай па касцях...

Як ты мне брат, чаго не чуеш,
Не зразумееш гэткі боль?
З сваёй стрэльбаю палюеш...
А ў стрэльбе той зусім не соль!

Як брат, прашу цябе, спыніся.
У маіх жылах кроў кіпіць:
Мне за свабоду — ў неба высі,
Бо зблытаў ты, што бараніць?

Прачніся, брат, я з Беларусі!
Зямля агульнай мусіць быць.
Мой гонар то, што не баюся...
Твой гонар будзе не забіць.

Источник: @hodnaby

📜 полный список


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Max Ščur - Марсэльеза
- на матыў "La Marseillaise"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: Claude Rouget de Lisle
https://youtu.be/4LeQsghQdeo

"Пераклад-перапеў зроблены на просьбу М. В. ды іншых выпускнікоў і студэнтаў маёй альма-матэр, МДЛУ".

👉🏻 слова тут, музыка тут

📜 полный список песен


Max Ščur - Марсэльеза
- на матыў "La Marseillaise"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: Claude Rouget de Lisle

"Пераклад-перапеў зроблены на просьбу М. В. ды іншых выпускнікоў і студэнтаў маёй альма-матэр, МДЛУ".

👉🏻 слова тут, видео тут

📜 полный список песен


Max Ščur - Марсэльеза
- на матыў "La Marseillaise"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: Claude Rouget de Lisle

"Пераклад-перапеў зроблены на просьбу М. В. ды іншых выпускнікоў і студэнтаў маёй альма-матэр, МДЛУ".

За свабоду, дзеці Радзімы,
За зьдзяйсненьне нашых мар!
Супраць нас халопы рэжыму
Падымаюць крывавы штандар.
Свой крывава-зялёны штандар.
Пачуйце крыкі палітвязьняў —
Лютуюць амон і спецназ.
Яны нахабна пруць на нас —
За ўсё ім прыйдзецца адказваць.

Паўстань, грамадзянін!
Мы ўсе — народ адзін!
Хадзі, хадзі —
Разам зь людзьмі
Краіну не здадзім!

Чаго хочуць варожыя орды,
Што задумалі яны?
На народ свабодны і горды
Не дазволім надзець кайданы!
Не дазволім надзець кайданы!
Яны на ўласны голаў самі
Наклічуць наш гнеў у адказ,
Хай толькі паспрабуюць нас
Лічыць слухмянымі рабамі!

Вось і прапагандысты-засланцы
На падмогу прыбылі.
Уставай, народ партызанскі —
Ім ня месца на нашай зямлі.
Ім ня месца на нашай зямлі!
Авохці ім, рабам нанятым,
Як сьлед кожны зь іх адграбе.
Хай забіраюць да сябе
Свайго прыдурка з аўтаматам.

Нас, народ пераможнай Сьвятланы,
Не пасадзіш у аўтазак.
Не пакінем непакараны
Ад дубінак ніводны гузак —
Хай адкажуць за кожны гузак!
Калі ж ланцуг наш парадзее —
Зямля беларуская зноў
Народзіць новых ваяроў,
Салдатаў міру і надзеі!

Набяромся цярпеньня і веры —
Перамогі прыйдзе час.
Хто служыў узурпатарскай хеўры —
Пашкадуе, што быў супраць нас,
Пашкадуе, што быў супраць нас!
Хто ў складзе выбарчых камісій,
Народныя краў галасы —
Такі паблажкі не прасі,
А сам публічна павініся.

Хай сьвятая любоў да Радзімы
Нам адвагі дадае.
Каб свабодай дыхаць маглі мы —
Ахвяруем усім для яе.
Ахвяруем усім для яе!
Каб па-над нашым вольным краем
Зьзяў бел-чырвона-белы сьцяг.
З адзіным рытмам у грудзях
Дня перамогі прычакаем.

Мы ўсё роўна пазбавімся путаў,
З намі рады не дасьцё!
Не дарма Тарайкоўскі і Шутаў
За свабоду паклалі жыцьцё,
За свабоду паклалі жыцьцё!
Мы памянём усе ахвяры,
Мы іх не забудзем імён,
Забойцаў іхных хай закон
Асудзіць да суровай кары!

Хутка выйдзе на волю Марыя,
Ціханоўскі выйдзе зь ёй.
Вы — героі і гераіні,
Гонар нацыі слаўнай сваёй!
Гонар нацыі слаўнай сваёй!
Хай лукашысты-казнакрады
Ідуць пасядзець замест вас,
Бо пагражае ім якраз
Артыкул пра захоп улады.

Паўстань, грамадзянін!
Мы ўсе — народ адзін!
Хадзі, хадзі —
Разам зь людзьмі
Краіну не здадзім!

👉🏻 музыка тут, видео тут

📜 полный список песен


Max Ščur - Жыхар Беларусі
- на матыў песнi "Working Class Hero"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: John Lennon
https://youtu.be/1AYP-5B7Y14

👉🏻 слова и музыка тут

📜 полный список песен


Max Ščur - Жыхар Беларусі
- на матыў песнi "Working Class Hero"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: John Lennon

Адно нарадзіўся – адразу служы
Нянавісьці, сквапнасьці, хамству, ілжы –
Жыві ў крывадушшы, нібы ў бліндажы.

Жыхар Беларусі – герой неслабы.
Жыхар Беларусі – герой неслабы.

З маленства ты мусіш хадзіць у нагу,
Згаджацца з настаўнікам праз “не магу”,
Бо перад дзяржавай ты ў вечным даўгу.

Жыхар Беларусі – герой неслабы.
Жыць у Беларусі ня зможа любы.

Калі ты стрываў гэта дваццаць гадоў,
То ты да сям’і і кар’еры гатоў,
Альбо да турмы, калі ўсё запароў.

Жыхар Беларусі – герой неслабы.
Жыць у Беларусі ня зможа любы.

Калі ж прыніжацца ахвоты няма,
То ты й нараджаўся бадай што дарма –
Чакаюць цябе ці ад’езд ці турма.

Жыхар Беларусі – герой неслабы.
Жыхар Беларусі – герой неслабы.
Цяпер мы героі, мы больш не рабы.
Цяпер мы героі, мы больш не рабы.
Паўстань, далучайся да барацьбы.

👉🏻 видео тут

📜 полный список песен


Max Ščur - Нас не запужаць
- на матыў песнi Joan Baez "We Shall Overcome"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: Charles Albert Tindley
https://youtu.be/8G5tmTCVKeI

👉🏻 слова и музыка тут

📜 полный список песен


Max Ščur - Нас не запужаць
- на матыў песнi Joan Baez "We Shall Overcome"
- тэкст: Макс Шчур
- музыка: Charles Albert Tindley

Нас не запужаць,
Нас не запужаць,
Нас не запужаць нічым.
З мужнай душы
Клятва гучыць:
Нас не запужаць нічым.

Нас не разьяднаць
Нас не разьяднаць
Нас не разьяднаць нічым.
З вольнай душы
Клятва гучыць:
Нас не разьяднаць нічым.

Нас не падкупіць
Нас не падкупіць,
Нас не падкупіць нічым.
З годнай душы
Клятва гучыць:
Нас не падкупіць нічым.

Нас не разагнаць
Нас не разагнаць
Нас не разагнаць нічым.
З кожнай душы
Клятва гучыць
Нас не разагнаць нічым.

Праўда волю дасьць,
Праўда волю дасьць,
Праўда волю дасьць усім.
З чыстай душы
Клятва гучыць:
Праўда волю дасьць усім.

👉🏻 видео тут

📜 полный список песен


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Харди-Гарди - Верым, можам, пераможам!
- текст и музыка: Кирилл Сивец
https://youtu.be/2tpiL4Bk0xM

"На прошлой неделе это были просто стихи, которые через два дня после написания опубликовал телеграмм-канал НН под заголовком: "Вeрш, якi вiрусна распаусюджваецца у БелНэце". А теперь это песня для ВСЕХ И КАЖДОГО. УЧИТЕ СЛОВА И ПОЙТЕ ВМЕСТЕ С ХАРДИ-ГАРДИ"

👉🏻 слова и музыка тут

📜 полный список песен


Харди-Гарди - Верым, можам, пераможам!
- текст и музыка: Кирилл Сивец

"На прошлой неделе это были просто стихи, которые через два дня после написания опубликовал телеграмм-канал НН под заголовком: "Вeрш, якi вiрусна распаусюджваецца у БелНэце". А теперь это песня для ВСЕХ И КАЖДОГО. УЧИТЕ СЛОВА И ПОЙТЕ ВМЕСТЕ С
ХАРДИ-ГАРДИ"

Мы крепче бетона,
Прочнее стали,
Нас - миллионы
И мы не устали.

Мы держимся за руки,
Ценим друг друга,
От Сожа до Немана,
От Витьбы до Буга.

Припев:
//Верым, можам, пераможам! // 2 раза

Мы верим в добро -
От малА до велика -
И красным пером
Пишем новую книгу.

Любви. Совершенства.
Свободы. Морали.
Нас много. Нас много!
И мы не устали.

Припев

Надзеў балаклаву.
Як справы? Як справы?
Напэўна, цудоўна.
Напэўна, цiкава

Глядзець праз разрэзы
На неверагодных.
Здымай яе, хлопец, -
И будзеш свабодны!

Припев

👉🏻 видео тут

📜 полный список песен


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Атморави - Твой сорам
https://youtu.be/0eJ5slcP1xU

“Невозможно оторвать себя от беларусской борьбы за здравый смысл и прогресс против колхоза и закостенелости.
Беларусский протест воистину невероятный по разным причинам. Одна из главных это его упрямая ненасильственность.
Эту песню я обращаю работникам силовых структур. А точнее к молодым ребятам, которые стали, на мой взгляд, заложниками жесткой системы контроля мысли.”

👉🏻 слова и музыка тут

📜 полный список песен


Атморави - Твой сорам

“Невозможно оторвать себя от беларусской борьбы за здравый смысл и прогресс против колхоза и закостенелости.
Беларусский протест воистину невероятный по разным причинам. Одна из главных - это его упрямая ненасильственность.
Эту песню я обращаю работникам силовых структур. А точнее к молодым ребятам, которые стали, на мой взгляд, заложниками жесткой системы контроля мысли.”

Чаго маўчыш, хаваеш твар і вочы
Спалоханы, здзіўлёны хлопчык,
Ты зразумеў, у чым тут справа,
Чаму ўсё гэтак сумна, нецікава.

Твой сорам з’ядае знутры,
Аранджавы дождж і шэрыя хмары
Скручваюць лёс твой і мроі тваі.
Не дазваляй сабе згінуць, жыві!

А гэта значыць – кінуць зброю,
Амыць далоні чыстаю вадою.
Глядзі, глядзі, як сонейка прыгожа!
Разам мы верым,
Разам мы можам,
Разам мы пераможам!

Твой сорам, што з’ядае знутры,
Аранджавы дождж і шэрыя хмары
Скручваюць лёс твой і мроі тваі.
Не дазваляй сабе згінуць, жыві!

👉🏻 видео тут

📜 полный список песен

20 last posts shown.

686

subscribers
Channel statistics