А шчасце – край шчаслівых тых плямён, што пчол разводзілі здавён і слалі лён, што неруш пушчы песняй збераглі, нам пільна ашчаджаць перадалі. А шчасце – край паэтаў і лясоў, дзе ў кошыкі ўспацелыя радкоў збіраем словы спорныя нібы ў сне дуброў крамяныя грыбы.