Ля хат насыпаны сумёты,
Пад снежнай коўдрай спяць палі.
Вятры бяздомныя ля плота
З віхурай песню завялі.
Замоўклі белыя прасторы,
Усё акутаў зімні сон.
Малюе срэбныя ўзоры
Ужо зіма на шкле акон.
І лес, нібы мядзьведзь касматы,
Укрыўся снежным дываном.
Стаяць у цёплых шапках хаты, –
Абліты месячным святлом.
Люблю зіму, і спеў мяцеліц,
І смех вясковай дзетвары.
Калі развешае кудзелі
Марозны іней на двары,
Калі на сонцы снег іскрыцца,
А з ветрам сіверны мароз –
Асыпле твар калючай гліцай
І шчыпле пальцы, шчокі, нос.
Няхай ён шчыпле – не баюся,
Лячу на саначках з гары,
Спяваю песні і смяюся,
Аж пошчак коціцца з гары.
Мікола Хведаровіч
Пад снежнай коўдрай спяць палі.
Вятры бяздомныя ля плота
З віхурай песню завялі.
Замоўклі белыя прасторы,
Усё акутаў зімні сон.
Малюе срэбныя ўзоры
Ужо зіма на шкле акон.
І лес, нібы мядзьведзь касматы,
Укрыўся снежным дываном.
Стаяць у цёплых шапках хаты, –
Абліты месячным святлом.
Люблю зіму, і спеў мяцеліц,
І смех вясковай дзетвары.
Калі развешае кудзелі
Марозны іней на двары,
Калі на сонцы снег іскрыцца,
А з ветрам сіверны мароз –
Асыпле твар калючай гліцай
І шчыпле пальцы, шчокі, нос.
Няхай ён шчыпле – не баюся,
Лячу на саначках з гары,
Спяваю песні і смяюся,
Аж пошчак коціцца з гары.
Мікола Хведаровіч