У верасні ветрана ў полі,
Шапоча сухая трава,
Заходзіцца сэрца ад болю,
Як жорны, гудзе галава.
Да лужыны з лужыны крочу,
А ў небе – ні знічкі, ні зор,
І сам сабе долю прарочу,
Прымаю папрок і дакор.
Дажджлівае змрочнае заўтра
І гне, і гайдае мяне,
Хоць веру, што гэтая квадра
Калісьці, як прывід, міне.
Далёка агеньчык засвеціць,
У змроку сцяжынку знайду,
Не я, дык унукі і дзеці
Забудуць ліхую бяду.
Бацькі і пакутнікі-продкі
Прайшлі за кругамі кругі:
Быў досвітак дужа кароткі,
А вечар бясконца даўгі.
Маўчыць вераснёвае поле,
Забыўшыся пра даўніну,
І веру, што горкую долю
Да скону усё ж абміну.
Сухая трава адшумела,
Лістота шляхі замяла,
Здаецца, душа адбалела
Ў чаканні дабра і цяпла.
Сяргей Грахоўскі
Шапоча сухая трава,
Заходзіцца сэрца ад болю,
Як жорны, гудзе галава.
Да лужыны з лужыны крочу,
А ў небе – ні знічкі, ні зор,
І сам сабе долю прарочу,
Прымаю папрок і дакор.
Дажджлівае змрочнае заўтра
І гне, і гайдае мяне,
Хоць веру, што гэтая квадра
Калісьці, як прывід, міне.
Далёка агеньчык засвеціць,
У змроку сцяжынку знайду,
Не я, дык унукі і дзеці
Забудуць ліхую бяду.
Бацькі і пакутнікі-продкі
Прайшлі за кругамі кругі:
Быў досвітак дужа кароткі,
А вечар бясконца даўгі.
Маўчыць вераснёвае поле,
Забыўшыся пра даўніну,
І веру, што горкую долю
Да скону усё ж абміну.
Сухая трава адшумела,
Лістота шляхі замяла,
Здаецца, душа адбалела
Ў чаканні дабра і цяпла.
Сяргей Грахоўскі