На памежжы ночы й дня –
Вусцішная цішыня:
На паўнеба – крылы чорнай
Хіжай птушкі велізорнай!
Уцялесненасць бяды,
І ўцячы – няма куды...
Ёсць адзінае: двубой
З жуднаю хіжакай той.
Цяжкі лёт, драпежны зрок...
Ты забі яе, Стралок!
Вымкні, вымкні ў сэрца злу
Пераможнаю стралу!
І ўсміхнецца вышыня
На памежжы ночы й дня.
Вусцішная цішыня:
На паўнеба – крылы чорнай
Хіжай птушкі велізорнай!
Уцялесненасць бяды,
І ўцячы – няма куды...
Ёсць адзінае: двубой
З жуднаю хіжакай той.
Цяжкі лёт, драпежны зрок...
Ты забі яе, Стралок!
Вымкні, вымкні ў сэрца злу
Пераможнаю стралу!
І ўсміхнецца вышыня
На памежжы ночы й дня.