Будзь смелым!..
Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад,
другіх ведучы!
Будзь смелым!..
Не вер у людскую брахню,
Вер толькі ў адвагу
і сілу сваю!
Будзь смелым,
хоць путалі б злыдні ўвакруг,
Адважным ваякам
не страшны ланцуг!
Будзь смелым, як вецер,
як воля сама!
Знай, смелых не чэпе
ні крыўда, ні цьма!
Будзь смелым, як бура,
што крышыць дубы,
А будзе твой верх,
тваё права ўсягды!
Янка Купала
Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад,
другіх ведучы!
Будзь смелым!..
Не вер у людскую брахню,
Вер толькі ў адвагу
і сілу сваю!
Будзь смелым,
хоць путалі б злыдні ўвакруг,
Адважным ваякам
не страшны ланцуг!
Будзь смелым, як вецер,
як воля сама!
Знай, смелых не чэпе
ні крыўда, ні цьма!
Будзь смелым, як бура,
што крышыць дубы,
А будзе твой верх,
тваё права ўсягды!
Янка Купала