На ложку ў палюбоўнай млосці яна ўкрадліва пытаецца ў яго: "Ты мой?". Збянтэжаны такім нечаканым пытаннем-стрэмкай, ён адказвае адчэпна, хуценька прамаўляючы словы: "Твой, твой, вядома, твой". І гэтая хлусня асабліва не абцяжарвае душу, таму што, па праўдзе кажучы, ён і сам не ведае, чый ёсць. Найперш, матчын, найперш, Богаў...
Калі яна енчыць ў пялюшцы палкіх пацалункаў, калі яе працінае маланка дрыжыкаў, ён, дурненькі, раз-пораз схіляецца над яе вухам і шэпча: "Я з табой, з табой...".
З ёй, ды не ейны.
Калі яна енчыць ў пялюшцы палкіх пацалункаў, калі яе працінае маланка дрыжыкаў, ён, дурненькі, раз-пораз схіляецца над яе вухам і шэпча: "Я з табой, з табой...".
З ёй, ды не ейны.