Думаў я – пра ўдачу,
Сэрца надзеяй грэў.
Толькі няўмольным плачам
Ліпень мяне сустрэў.
Лівень шумеў адранку.
Выйшаў на ганак, змок.
Хтосьці стаяў на ганку,
Хтосьці зайсці не змог.
Не пазваніў у дзверы,
Не расчыніў акно.
Можа, не мае веры,
Можа, згубіў даўно...
Дожджыку скрушна капаць
Са старадаўніх стрэх.
Толькі не буду плакаць,
Калі двайнік мой збег.
Сэрца надзеяй грэў.
Толькі няўмольным плачам
Ліпень мяне сустрэў.
Лівень шумеў адранку.
Выйшаў на ганак, змок.
Хтосьці стаяў на ганку,
Хтосьці зайсці не змог.
Не пазваніў у дзверы,
Не расчыніў акно.
Можа, не мае веры,
Можа, згубіў даўно...
Дожджыку скрушна капаць
Са старадаўніх стрэх.
Толькі не буду плакаць,
Калі двайнік мой збег.