Паляўнічы на вершы

@pismennik Like 2

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
24.01.2018 01:25
5 Jul 2018, 15:07 (1204 days ago)
Каханне, суд мой, самы строгі,
Апраўдвае цябе штораз.
А ты... Ты блытаеш дарогі,
Прызначаныя месцы, час.
Ты дражнішся, з усмешкай сумнай
Блукаеш ля майго акна,
А ў гурце маладзейшых шумна
Падсмейваешся, што адна.
Я ж і дасюль цябе чакаю,
Цярпліва веру ў твой прыход,
Складаю (праца нецяжкая)
Да году год, да году год..
Няхай нікога потым сума
Не зацікавіць, я лічу,
Так, бы гадам пражытым – сумам
За хуткаплыннасць іх плачу.
І ўсё-ткі веру, веру: прыйдзеш,
Перш чым апошні час праб'е,
І я згаджуся з тым, у крыўдзе
Не за сябе, а за цябе.