Паляўнічы на вершы

@pismennik Like 2

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
24.01.2018 01:25
22 Jun 2018, 15:32 (1215 days ago)
Музыка... Ў сэрцы. Штораз,
Ледзь прачынаецца мара,
Ледзь яна ссуне абшары
Ўбок, вызваляючы час.
Дзіўны, нязбыўны палёт:
Неба патокамі ветра
Б'ецца, захліствае ветразь –
Час, яго тысячы год.
Неба – тваё і маё...
Дзіўны, нязбыўны абдымкі!
Згадку, стары яе здымак,
Памяццю не пазнаём.
Сэрца – два сэрцы ў адным –
Слухаюць музыку неба,
Струн яго, вен яго срэбных,
Поўных святлом маладым.
Сэрца... Два сэрцы штораз
Плачуць – і страшна пярэчыць,
Быццам забытая вечнасць
Слухае музыку ў нас.