І ў дрэў бываюць наваселлі:
вальней шуміце і ладней,
хоць і не там, дзе вы хацелі,
а там, дзе людзям выгадней.
Ну, хто спытае ў дрэваў згоду?
Абы давала ў летні дзень
нам прахалоду ў насалоду,
пад ногі выпрастаўшы цень.
Але ж усё-ткі ўлічваць трэба,
іначай – божа барані:
тады ўбярэцца ў сілу дрэва,
калі ўцалеюць карані.
вальней шуміце і ладней,
хоць і не там, дзе вы хацелі,
а там, дзе людзям выгадней.
Ну, хто спытае ў дрэваў згоду?
Абы давала ў летні дзень
нам прахалоду ў насалоду,
пад ногі выпрастаўшы цень.
Але ж усё-ткі ўлічваць трэба,
іначай – божа барані:
тады ўбярэцца ў сілу дрэва,
калі ўцалеюць карані.