Паляўнічы на вершы

@pismennik Like 2

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
24.01.2018 01:25
23 May 2018, 18:11 (1243 days ago)
Нудзіць дождж у акне
Ціхі, нібы вінаваты.
Як не хацелася мне
Сёння вяртацца дахаты!
Горыч і вусцішны змрок –
Даўнія тут пастаяльцы.
Быццам вада праз пясок,
Точацца хвілі скрозь пальцы.
Воблачкам пыхне, як дым,
Час мой, заціснуты ў жмені.
Нельга прашыцца сухім
Праз дажджавыя струмені.
Гусі, шпакі, журавы
Дружна ляцелі дадому.
Толькі вось дождж яравы
Нудны без ветру і грому.