У садзе чалавек
бліжэй за ўсё
да Бога, –
мяркуюць мудрыя.
Мой сад
ўсё ніжэе да зямлі –
ні праштурхнуцца
па зламаным вецці.
Мой Бог
усё вышэе да нябёсаў –
не ўгледзець
з-за згусцелых хмараў.
©Валянціна Аксак
бліжэй за ўсё
да Бога, –
мяркуюць мудрыя.
Мой сад
ўсё ніжэе да зямлі –
ні праштурхнуцца
па зламаным вецці.
Мой Бог
усё вышэе да нябёсаў –
не ўгледзець
з-за згусцелых хмараў.
©Валянціна Аксак