Калі мы проста былі знаёмыя –
было ўсё проста:
сустракаліся, як давядзецца,
гаварылі, што давядзецца,
так, пра клопат, пра дом, дарогу...
Калі мы проста былі знаёмыя –
мы былі як лісцё вясною:
ні мінулага, ні ўспамінаў,
толькі будучыня
і ўзаемнасць.
Калі мы проста былі знаёмыя –
непатрэбна было нам ведаць,
што збліжэнне, як разбурэнне,
небяспечна і дынамітна,
што наноў знаёміцца цяжка,
немагчыма амаль...
Калісьці
мы з табой былі проста знаёмыя.
©Алесь Разанаў
было ўсё проста:
сустракаліся, як давядзецца,
гаварылі, што давядзецца,
так, пра клопат, пра дом, дарогу...
Калі мы проста былі знаёмыя –
мы былі як лісцё вясною:
ні мінулага, ні ўспамінаў,
толькі будучыня
і ўзаемнасць.
Калі мы проста былі знаёмыя –
непатрэбна было нам ведаць,
што збліжэнне, як разбурэнне,
небяспечна і дынамітна,
што наноў знаёміцца цяжка,
немагчыма амаль...
Калісьці
мы з табой былі проста знаёмыя.
©Алесь Разанаў