Нам не страшна цемра ночы,
Калі ў небе ззяюць зоры,
Млечны Шлях ляжыць узорам
І дарогу нам прарочыць, –
Нам не страшна цемра ночы!
Не зважай, ідзі наперад,
Хай навокал стогнуць буры,
Слепіць вочы змрок пануры,
Не пагасне ў сэрцы вера,
Не зважай, ідзі наперад!
Цешся, брат, імгла радзее,
Смейся злыдням, гору ў вочы...
Што нам цемра гэтай ночы,
Калі ў сэрцы ёсць надзея, –
Цешся, брат, імгла радзее.
Нашы грудзі прагнуць волі –
Не аслабне дух змагання,
Мы ідзём насустрач ранню
Праз глухую ноч няволі, –
Нашы грудзі прагнуць волі.
©Міхась Васілёк
Калі ў небе ззяюць зоры,
Млечны Шлях ляжыць узорам
І дарогу нам прарочыць, –
Нам не страшна цемра ночы!
Не зважай, ідзі наперад,
Хай навокал стогнуць буры,
Слепіць вочы змрок пануры,
Не пагасне ў сэрцы вера,
Не зважай, ідзі наперад!
Цешся, брат, імгла радзее,
Смейся злыдням, гору ў вочы...
Што нам цемра гэтай ночы,
Калі ў сэрцы ёсць надзея, –
Цешся, брат, імгла радзее.
Нашы грудзі прагнуць волі –
Не аслабне дух змагання,
Мы ідзём насустрач ранню
Праз глухую ноч няволі, –
Нашы грудзі прагнуць волі.
©Міхась Васілёк