Паляўнічы на вершы

@pismennik Like 2

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
24.01.2018 01:25
5 May 2018, 20:04 (1272 days ago)
Ціхая споведзь прыроды.
Поле, валошкі, трава.
Гэта, відаць, назаўсёды –
Жыць з аднаго хараства.
Маючы долю і рукі,
Цацку ўпотай насіць
І за гармонію гукаў
Век беспрытуллем плаціць.
Рыфмаю, клавішам, кельмай
Толькі б намацаць яго,
Так непаўторна і хмельна,
Так верагодна яно.
Можа, пра гэта няўлоўна
Берагу шэпча рака,
І пад дугою апоўдні
Звоніць званок жаўрука.

©Іван Арабейка