Паляўнічы на вершы

@pismennik Like 2

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
24.01.2018 01:25
30 Apr 2018, 17:43 (1268 days ago)
Як лёгка ты ідзеш па вуліцы
У плацці,
Пашытым з шаўкавога воблака
І ганарыстасці,
Нібы робячы ласку Зямлі
Кожным дотыткам басаножкі –
Пругкага дырыжабліка...
Як лёгка ты ідзеш, такая
Паветрана недасяжная,
Што нават свавольнік вецер,
Крануўшы плацце тваё,
Пашытае з воблака і ганарыстасці,
Напалохана сігануў у хмызняк...
Як лёгка ты ідзеш,
Схаваўшы ў маленькую сумку
Адну нецярплівую думку:
Дзе ж ён, той адзіны на зямлі,
Хто дапаможа табе зняць
Немагчымы гэты цяжар,
Пашыты з шаўкавога воблака
І ганарыстасці?

©Пятрусь Макаль