Сасна ля сасны,
Ля бярозы бярозка,
Гняздзечкам між іх
Наша родная вёска.
Як ветрык дыхне
І заранка ўсміхнецца –
Вугельчык душу
Апякае, здаецца.
Тут бацька хадзіў –
З гэтых крокаў прасторы,
Ад слёз нашых продкаў –
Азёры, азёры.
Ліхія чужынцы
Не раз тут бывалі,
Ды вечна тапілі іх
Шумныя хвалі.
Тут хмара з дажджом,
І маланка з грымотай,
А ласка дзяўчат –
Нібы сонейка ў слоту.
І сэрца ў грудзях маладых
Замірае,
Калі салавей
Над ракой заспявае.
Не проста зямля –
Гэта наша Радзіма,
Што небам
З маленства душу асвяціла,
Дала пачуццё
Нам святое спазнаці, –
І мы яе любім за гэта,
Як маці!
©Уладзімір Карызна
Ля бярозы бярозка,
Гняздзечкам між іх
Наша родная вёска.
Як ветрык дыхне
І заранка ўсміхнецца –
Вугельчык душу
Апякае, здаецца.
Тут бацька хадзіў –
З гэтых крокаў прасторы,
Ад слёз нашых продкаў –
Азёры, азёры.
Ліхія чужынцы
Не раз тут бывалі,
Ды вечна тапілі іх
Шумныя хвалі.
Тут хмара з дажджом,
І маланка з грымотай,
А ласка дзяўчат –
Нібы сонейка ў слоту.
І сэрца ў грудзях маладых
Замірае,
Калі салавей
Над ракой заспявае.
Не проста зямля –
Гэта наша Радзіма,
Што небам
З маленства душу асвяціла,
Дала пачуццё
Нам святое спазнаці, –
І мы яе любім за гэта,
Як маці!
©Уладзімір Карызна