Паляўнічы на вершы

@pismennik Like 2

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
24.01.2018 01:25
18 Apr 2018, 19:54 (1282 days ago)
Прачнуўся п'яны гром –
І хвалі нібы сходцы.
А мы з табой плывём
Па возеры на лодцы.
І востраў знік уміг,
І берага не бачым.
У цемры хваль глухіх
Што мы з табою значым?
Пабойцеся Бога, вятрыстыя хвалі,
Чаго расшумеліся вы і паўсталі!
Спыніцеся, хвалі, прыціхніце, хвалі, –
Не звалі, не звалі мы вас.
Мы значым што ці не –
Каму якая справа:
Ты зоркай ува мне,
А бездань злева, справа.
Вушамі гром стрыжэ.
Грыміць яго іржанне...
Нас, веру, зберажэ
Надзея і каханне.
Пабойцеся Бога, вятрыстыя хвалі,
Чаго расшумеліся вы і паўсталі!
Спыніцеся, хвалі, прыціхніце, хвалі, –
Не звалі, не звалі мы вас.

©Уладзімір Карызна