У свеце – неабходная для шчасця,
Пявучая зямная цішыня.
Хвалююча-ўрачыстае прычасце
Вясновым сонцам на пачатку дня.
Святое таінства. Усё жывое
Страсае зорны пыл, агні, гады...
Далёка ноч. Раскатвае сувоі
Стракатых даляў вецер малады.
І раніца з пялёстка салаўіхай
П'е срэбны сок, настоены на снах.
І ціха. Над усёй Еўропай ціха.
Прыслухваюцца ветразі.
Вясна.
Пявучая зямная цішыня.
Хвалююча-ўрачыстае прычасце
Вясновым сонцам на пачатку дня.
Святое таінства. Усё жывое
Страсае зорны пыл, агні, гады...
Далёка ноч. Раскатвае сувоі
Стракатых даляў вецер малады.
І раніца з пялёстка салаўіхай
П'е срэбны сок, настоены на снах.
І ціха. Над усёй Еўропай ціха.
Прыслухваюцца ветразі.
Вясна.