Жар-сонца пячэ. Гарачы дзень вясны. Стаіць стромкі бор высокім шчытным тынам. Жывіца-смала па зморшчынах сасны цячэ ручайком – растопленым бруштынам.
Прайшоў тут сякач, пакінуў знак на пні, параніў на жарт красуню-баравіну; – і сок, як алей, плыве аж да зямлі, на верас імчыць з-пад белі сэрцавіны.
І хмеліць смала, і п'яніць сочны пень, і радасць бярэ, што пахне так жывіца. І хочацца ў даль пайсці ў вільготны цень, душой адпачыць пад бульканнем крыніцы.