Чыркаюць зоркі па вербах
І ў рэчцы знікаюць.
Вочы твае ўсю ночку
Душу асвятляюць.
Слоў не патрэбна ніякіх,
Бо з вуснамі вусны
Ціхенька-ціха, як зоркі,
Гавораць спакусна.
Сэрца трывожацца светла,
Душа замірае.
Дзе мы з табою ні пройдзем –
Здаецца ўсё раем.
Рукі расстацца не хочуць,
Хвілін не хапае.
Ў сэрцы лампадкамі шчасця
Каханне світае.
І ў рэчцы знікаюць.
Вочы твае ўсю ночку
Душу асвятляюць.
Слоў не патрэбна ніякіх,
Бо з вуснамі вусны
Ціхенька-ціха, як зоркі,
Гавораць спакусна.
Сэрца трывожацца светла,
Душа замірае.
Дзе мы з табою ні пройдзем –
Здаецца ўсё раем.
Рукі расстацца не хочуць,
Хвілін не хапае.
Ў сэрцы лампадкамі шчасця
Каханне світае.