Вясна чаромхаю зялёнай
шумела, белаю – цвіла.
Ты жыццярадаснай, натхнённай
дзяўчынкай у мой свет ішла.
А хто цяпер мы ў родным краі?
Як абышоўся з намі час?
У нечым лёгка абакралі
і чымсьці ўзбагаціла нас...
Збіраюцца ў небе хмары
і праплываюць над зямлёй.
Ты засталася маёй марай.
Ці станеш яваю маёй?
Вярні вясну, паруш маўчанне,
прыйдзі, далёкая, сустрэнь...
У шэрым ранішнім тумане
бярэ пачатак ясны дзень.
шумела, белаю – цвіла.
Ты жыццярадаснай, натхнённай
дзяўчынкай у мой свет ішла.
А хто цяпер мы ў родным краі?
Як абышоўся з намі час?
У нечым лёгка абакралі
і чымсьці ўзбагаціла нас...
Збіраюцца ў небе хмары
і праплываюць над зямлёй.
Ты засталася маёй марай.
Ці станеш яваю маёй?
Вярні вясну, паруш маўчанне,
прыйдзі, далёкая, сустрэнь...
У шэрым ранішнім тумане
бярэ пачатак ясны дзень.