Паляўнічы на вершы

@pismennik Like 2

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
24.01.2018 01:25
18 Mar 2018, 19:06 (1310 days ago)
Сёння
У чалавецтва
Трывожнае нецярпенне:
Смерць або раззбраенне.
Раззбраенне
Не толькі плацдармаў вайны, –
Раззбраенне
Подласці, раўнадушша, маны.
Раззбраенне
Чалавеканенавіснікаў,
Балбатуноў, кар'ерыстаў
І спраў закулісных дзялкоў.
Раззбраенне
Двурушнікаў і двудушнікаў,
Што на словах –
за праўду ідуць на смерць.
А на справе –
Каму памаглі ў цяжкую хвіліну?
Круць-верць...
Барацьбітамі да патомкаў сабраліся
Плыць праз раку,
А падлюгам, падонкам
Працягваюць сёння руку.
Жывуць! Мітусяцца! Шыкуюць! –
Б'юць у свае званы,
Заглушаючы голас
Новай вайны.