Паляўнічы на вершы

@pismennik Like 2

Нататнік беларускай літаратуры.
Цёплы і ўтульны.
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
24.01.2018 01:25
8 Mar 2018, 19:11 (1319 days ago)
Вам скажу, падружкі, штосьці,
Без падману, без прыкрас –
Прыязджаў марак у госьці
На пабыўку ў свой калгас.
Хлопец просты, каб вы зналі,
І зусім не велікан.
А за ім, як мне сказалі, –
Цэлы Ціхі акіян.
Паглядзела я – нясмелы,
Не падобна, што герой!
А як раз з ім пасядзела,
Дык не знаю, што са мной?..
Невясёлы, нават хмуры,
Не адзначаны нічым.
А паехаў, кінуў буру,
Буру ў сэрцы ў маім.
Аднаго цяпер хачу я,
Ды не знаю, як прасіць,
Хай прыедзе і ўратуе,
З ім хачу я плыць і плыць!