Струну крану рукой пяшчотнай
І ёй нарэшце не зманю.
Каб адгукнуўся светлай нотай
Мой новы дзень, струну крану.
Як гэта робіцца ў музыкаў:
Ты толькі пальцам варухнеш –
І поўны свет чароўных зыкаў...
А мне струна: "Яшчэ кранеш?.."
Баюся. І рука нямее:
А што, калі ўварвецца фальш,
Калі не выб'ецца надзея,
Нібы травінка праз асфальт?
Струна бязлітасна чакае,
І, быццам у апошні раз,
Яе нясмела я кранаю
І моўчкі слухаю адказ.
І ёй нарэшце не зманю.
Каб адгукнуўся светлай нотай
Мой новы дзень, струну крану.
Як гэта робіцца ў музыкаў:
Ты толькі пальцам варухнеш –
І поўны свет чароўных зыкаў...
А мне струна: "Яшчэ кранеш?.."
Баюся. І рука нямее:
А што, калі ўварвецца фальш,
Калі не выб'ецца надзея,
Нібы травінка праз асфальт?
Струна бязлітасна чакае,
І, быццам у апошні раз,
Яе нясмела я кранаю
І моўчкі слухаю адказ.